Персона нон грата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Персона нон грата (лац.: рersona non grata — літаральна «непажаданая персона») — дыпламатычны тэрмін.

Паводле артыкулу 9 Венскай канвенцыі (1961), дзяржава-прыёмнік можа «у любы час і без неабходнасці тлумачэння прычыны» абвясціць любога члена дыпламатычнага корпуса «персонай нон грата», нават яшчэ да таго, як гэты чалавек прыбыў у краіну. Звычайна асоба, абвешчаная «персонай нон грата», павінна пакінуць краіну, у адваротным выпадку дзяржава «можа адмовіцца прызнаваць гэту асобу членам дыпламатычнай місіі».

Хоць дыпламатычны імунітэт абараняе персанал дыпламатычных місій ад грамадзянскага або крымінальнага пераследу ў залежнасці ад рангу, паводле артыкулаў 41 і 42 Венскай канвенцыі, яны абавязаныя паважаць законы дзяржавы-прыёмніка. Абвяшчэнне асобы «персонай нон грата» часта выкарыстоўваецца ў выпадку падазрэння яго ў шпіянажы («дзейнасці, несумяшчальнай са статусам») або як сімвалічны выраз незадавальнення.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]