Персідская котка
Персідская котка — парода даўгапоўсных котак. Іхняе паходжанне дакладна невядомае, аднак лічыцца, што продкамі сучасных «персаў» былі азіяцкія стэпавыя коткі. Парода выведзена ў Турцыі, у Еўропу патрапіла цераз Італію і Францыю ў 16-17 стагоддзях.
Вонкавы выгляд [правіць]
Персідскія коткі сярэднія па памерах. Поўсць у іх доўгая, мяккая; адрозніваюць больш за 90 колераў поўсці. На грудзях і каля галавы поўсць асабліва доўгая і выглядае як вельмі прыгожы каўнер. На хвасце поўсць таксама вельмі доўгая, даўжэйшая проці той, што на асноўнай частцы цела. Поўсць коткі скідваюць кожным летам, пакідаючы сабе напаўдоўгае покрыва.
Галава з вельмі буйным ілбом, і доўгімі вусамі. Нос зусім нядоўгі, таму пысачка выглядае вельмі «плоска». Вушы — малыя, з пучкамі валасоў.
Нораў [правіць]
Персідскія коткі — паважныя і нетаропкія, аднак, калі іх пакрыўдзіць, то абараняюцца вельмі ўпарта.
Дагляд [правіць]
Персідскія коткі патрабуюць няспыннага дагляду за іхняю поўсцю.
