Персі Біш Шэлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Персі Шэлі)
Персі Біш Шэлі
Percy Bysshe Shelley
Партрэт Шэлі. 1819
Партрэт Шэлі. 1819
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 жніўня 1792(1792-08-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1822(1822-07-08)[1][2][…] (29 гадоў)
Месца смерці Міжземнае мора
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Цімаці Шэлі[d][5]
Маці Elizabeth Pilford[d][6][5]
Жонка Harriet Westbrook[d] і Мэры Шэлі
Дзеці Ianthe Eliza Shelley[d], Charles Bysshe Shelley[d], William Shelley[d], Персі Флорэнс Шэлі[d], Clara Everina Shelley[d] і Clara Shelley[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, навэліст, эсэіст
Кірунак рамантызм, драматызм
Жанр паэзія
Мова твораў англійская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Персі Біш ШЭ́ЛІ (англ.: Percy Bysshe Shelley; вым. [ˈpɜrsi ˈbɪʃ ˈʃɛli]; 4 жніўня 1792, Горсгем, Англія — 8 ліпеня 1822) — англійскі паэт, пісьменнік, драматург і эсэіст. Выдатны прадстаўнік рамантычнай паэзіі ў англійскай літаратуры XIX стагоддзя.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце, адкуль быў выключаны за выпуск брашуры «Неабходнасць атэізму» (1811, з Т. Дж. Хогам). 3 1818 жыў у Італіі. Загінуў у час шторму ў Міжземным моры.

Другой жонкай паэта была пісьменніца Мэры Шэлі, вядомая сваім раманам «Франкенштэйн, альбо Сучасны Праметэй». Пасля смерці мужа яна клапацілася публікаваннем яго твораў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1810—11 ананімна надрукаваў раманы «Застроцы» і «Сент-Ірвін», напісаныя ў манеры гатычнага рамана. Свае погляды на прычыны сацыяльных бедстваў і шляхі іх пераадолення выклаў у філасофска-алегарычнай паэме «Каралева Маб» (1813). У драме «Чэнчы» (1819) на сюжэт з гісторыі Рыма імкнуўся асэнсаваць праблемы тыраніі і свабоды. Аўтар паэм «Паўстанне Іслама» (1818, першапачатковая назва «Лаон і Цытна», 1817), «Атлаская чараўніца» (1820), лірычных драм «Вызвалены Праметэй» (1820), «Элада» (1822), палітычнай алегорыі-павучання «Маскарад анархіі» (1819, апубл. 1832), трактата «Абарона паэзіі» (1822, апубл. 1840).

На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Р. Барадулін, Ю. Гаўрук, Н. Капа, А. Таболіч. У. Жылка прысвяціў П. Шэлі свой верш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бутырчык Г. Шэлі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]