Перуанскае цячэнне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Цячэнне Гумбальта

Перуанскае цячэнне, або цячэнне Гумбальта — халоднае паверхневае цячэнне ў Ціхім акіяне, галіна цячэння Заходніх Вятроў. Праходзіць з поўдня на поўнач паміж 45° і 4° паўднёвай шыраты, уздоўж заходніх берагоў Перу і Чылі. Тэмпература вады 15-20 °C, скорасць каля 0,9 км/гадз. У раёне 4° паўднёвай шыраты адхіляецца ад берагоў на захад і злучаецца з Паўднёвым Пасатным цячэннем.

Некаторыя вучоныя вылучаюць прыбярэжнае і акіянскае Перуанскае цячэнне, паміж якімі праходзіць Паўднёвае Перуана-Чылійскае супрацьцячэнне. Перуанскае цячэнне абумоўлівае адносна нізкія тэмпературы паветра і малую колькасць ападкаў на ўзбярэжжы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат - Праметэй / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2001. - 560 с.: іл.