Першаснаротыя
| Першаснаротыя | |||||||||||
Helix pomatia |
|||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
|
|||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||
|
Protostomia Grobben, 1908 |
|||||||||||
| Падпарадкаваныя групы | |||||||||||
|
|||||||||||
Першаснаротыя (Protostomia) — падраздзел двухбакова-сіметрычных беспазваночных жывёл, у якіх ротавая адтуліна ўтвараецца на месцы першаснага рота (бластапора) або яго пярэдняй часткі, анальная — на заднім канцы цела.
Да першаснаротых адносяцца імшанкі, кольчатыя чэрві, круглыя чэрві, малюскі, немертыны, плечаногія, плоскія чэрві, фараніды, членістаногія, аніхафоры, калючагаловыя, эхіўры, калаўроткі, скрэбні.
Шкілет вонкавы (кутыкула, хіцін ці ракавіна); пярэдняя і задняя кішкі развіваюцца праз прагінанне эктадэрмы; нервовая сістэма прадстаўлена нервовым ствалом і гангліямі (нервовымі вузламі), выдзяляльная — нефрыдыямі. Драбленне яйца спіральнае (калі не зменена другасна).
Першаснаротыя проціпастаўляюцца другаснаротым, у якіх ротавая адтуліна ўтвараецца незалежна ад першаснага рота.
Літаратура [правіць]
- Петрыкаў А. Першаснаротыя // БелЭн у 18 т. Т. 12. — Мн., 2001.