Першая Прачыстая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прачыстая
Прачыстая
Дажынкі у вёсцы Глыбокае. Заходняя Беларусь. 1934
Тып народны
інакш Успленне, Багародзіца, Першая Прачыстая, Вялікая Прачыстая, Аспажа, Гаспажа, Спажа, Вялікая Спажа, Зялёная, Зельная
Значэнне завяршэнне ўборкі злакаў, пачатак сяўбы азімых
Адзначаецца усходнімі і заходнімі славянамі
Дата 15 (28) жніўня
Традыцыі асвячалі «бараду» на поле, а дома — жыта, наладжвалі Свята Свечкі, на Палессі варылі кашу з проса
Звязана з канчатак Успенскага паста
М. Стаховіч. Дажынкі. XIX ст.

Прачыстая (Успленне, Багародзіца, Першая Прачыстая, Вялікая Прачыстая, Аспажа, Гаспажа, Спажа, Вялікая Спажа, Зялёная, Зельная, Спленне, Талака, Дажынкі[1]) — старажытнае земляробчае свята ўраджаю і падрыхтоўкі да сяўбы.

Славянскія звычаі[правіць | правіць зыходнік]

Асвячалі апошні снапок, насеннае зерне, якім пасля Прачыстай пачыналі засеўкі азімых, а таксама зёлкі і гародніну. Наладжвалі Свята Свечкі: пераносілі яе з адной хаты ў другую, гасцявалі. На Палессі рыхтавалі кашу з проса новага ўраджаю. Назіралі за бусламі, якія збіраліся на зжатых палях і рыхтавалі малады вывадак да далёкага пералёту ў цёплыя краі.

Прымаўкі гэтага дня: «Прыйшла Прачыстая — стала поле чыстае», «Прачыста — сяўба чыста, а касьба не чыста», «Гаспажа — хлеба дзяжа» (Брэсцкі павет)[2]; «Прыйшла Прачыстая — перапечка чыстая» (Ігуменскі павет); «Надышло Успленне — цягні бульбу за карэнне» (Столінскі раён); «Прачыстая не глядзіць бяла, а глядзіць, каб паляніца была» (Клічаўскі раён).

У народных песнях гэты дзень згадваецца ў сувязі з разнастайнымі сельскагаспадарчымі работамі: «Прачыста снапкі падае», «на восець носіць», «папары мяшае», «пчолак ладзіць, кадкі мёдам налівае»[3].

Прачыста маці ішла зажынаці
У чыстае поле з пшонным пірагом.
З пшонным пірагом, з залатым сярпом.
У левай руцэ пшонны піражок,
У правай руцэ залаты сярпок:
Я раз разну — я сноп нажну,
Я і два разну — я капу нажну!
Сноп ад снапа — на валовішча,
Капа ад капы — паўтараста шагоў!
(Магілёўская губ.)[4]

Прачыста жытцо сеець,
А меншая ў помач стала,
Жытцо скора запахала,
(Міёрскі раён)

У некаторых раёнах лічылася, што ад Прачыстай пачынаецца «маладое бабскае лета», якое заканчваецца на Галавасека 29 жніўня (11 верасня) [5].

Этнографамі зафіксавана вялікая колькасць звычаяў, абрадаў і павер'яў, што датычаць гэтага моманту, ад якога ў многім залежаў будучы ўраджай. Першыя звязаны з такімі магічнымі атрыбутамі, як «поўня», «яйка», «сякера», «ахвяраванне зямлі», «сустрэча», «чысціня» і іншымі, што суправаджаюцца рознымі і шматлікімі павер'ямі, другія — з асвечаным зернем, малітвай. Некаторыя даследчыкі лічаць, што 15 (28) жніўня з'яўляецца агульнаславянскім святам ураджаю[6].

На Палессі Прачыстую называлі Зельнаю (параўнай польскае назва «Święto Matki Boskiej Zielnej»), бо асвячалі разам са збожжам «усялякія зелля».

У 1930-х гадах у Заходняй Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Польшчы, у верасні праходзілі фестывалі «Дажынкі», прысвечаныя сабранаму ўраджаю.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Зноскі

  1. Усачёва В. В. Обжинки // Славянские древности: Этнолингвистический словарь в 5-ти томах / Под ред. Н. И. Толстого; Институт славяноведения РАН. — М.: Международные отношения, 2004. — Т. 3. — С. 448-452. — ISBN 5-7133-1207-0.
  2. Крачковский Ю. Ф. Очерки быта западнорусского селянина. — Масква, 1874
  3. Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кн. 2. — Мн., 1998. — С. 513-515
  4. Романов Е. Р. Белорусский сборник. Вып. 8. Быт белоруса. — Вильно, 1912
  5. Романов Е. Р. Белорусский сборник. Вып. 8. Быт белоруса. — Вильно, 1912
  6. Лозка А. Беларускі народны каляндар. — Мінск: Полымя, 2002. — С. 162.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лозка А. Беларускі народны каляндар. — Мінск: Полымя, 2002.