Першая Славацкая Рэспубліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сатэліт Нацысцкай Германіі
Славацкая Рэспубліка
Slovenská republika
Герб Славакіі Сцяг Славакіі
Герб Славакіі Сцяг Славакіі
Гімн: Hej, Slováci!
< 
 >
1939 — 1945

Сталіца Браціслава
Мова(ы) славацкая (афіцыйная), венгерская, нямецкая (мовы нацменшасцей)
Афіцыйная мова славацкая
Рэлігія каталіцтва
Грашовая адзінка славацкая крона
Плошча
  • 38 055 км²
Форма кіравання рэспубліка
Прэзідэнт
 • 19391945 Ёзаф Ціса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Саступкі тэрыторыі Венгрыі і Германіі

Першая Славацкая Рэспубліка (назва, якая выкарыстоўваецца ў гістарычнай літаратуры; афіцыйная назва — Славацкая Рэспубліка, славацк.: Slovenská republika) — дзяржава, якая ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Славакіі (за выключэннем паўднёва-ўсходніх абласцей, якія адышлі, згодна з Венскімі арбітражамі, да Венгрыі і задунайскай, якая адышла да Нацысцкай Германіі) у выніку падзелу Чэхаславакіі ў 1939 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Славацкая глінкаўская партыя наладзіла супрацоўніцтва з Гітлерам задоўга да падзення Чэхаславакіі і ставіла мэтай выхад Славакіі са складу Чэхаславакіі, таму немцы разглядалі яе як сваіх саюзнікаў. Умераны лідар Славацкай глінкаўскпй партыі І. Ціса стаў прэзідэнтам Славакіі, а ў процівагу яму і па «настойлівай рэкамендацыі» гітлераўцаў пасты прэм'ер-міністра і міністра ўнутраных спраў занялі лідары радыкальнага крыла партыі — В. Тука і А. Мах.

Славацкая Рэспубліка была дыпламатычна прызнана Германіяй, а таксама шэрагам яе саюзнікаў і нейтральных краін: Італіяй, Японіяй і праяпонскімі ўрадамі ў Кітаі (у тым ліку Маньчжоу-го), Харватыяй, Іспаніяй, Савецкім Саюзам (да 1941 г.), Літвой, Эстоніяй, Швейцарыяй, Сальвадорам і Ватыканам. Славацкія войскі бралі ўдзел у баявых дзеяннях на боку Германіі; у СССР была накіравана т.зв. «Хуткая дывізія», частка падраздзяленняў якой (2000 славацкіх салдатаў ) 30 кастрычніка 1943 года каля Мелітопаля перайшла на савецкі бок. Некалькі падраздзяленняў Другой ахоўнай дывізіі ўвосень 1943 года перайшлі са зброяй на бок партызан у раён Мінска і змагаліся супраць немцаў са зброяй у руках. У 1944 годзе, у сувязі з набліжэннем Савецкай Арміі да межаў Славакіі, была створана Усходнеславацкая армія. Істотнай дапамогі нямецкім войскам яна не аказала, бо пасля пачатку Славацкага нацыянальнага паўстання 29 жніўня вялікая частка арміі была раззброена вермахтам, астатнія далучыліся да паўстанцаў.

Рэжым у Славакіі быў адносна мяккім у параўнанні з краінамі, акупаванымі Гітлерам. Аж да Славацкага нацыянальнага паўстання 1944 на тэрыторыі Славакіі знаходзілася толькі невялікая колькасць нямецкіх войскаў. Тым не менш, як і ў іншых краінах — сатэлітах Гітлера, у Славакіі ўжываліся «расавыя законы», прыкладна 75 % яўрэйскага насельніцтвы Славакіі было дэпартавана ў лагеры смерці і загінула на працягу вайны.

Першая Славацкая Рэспубліка спыніла існаванне па канчатку Другой сусветнай вайны, яе тэрыторыя была зноў уключана ў склад Чэхаславакіі ў сувязі з ануляваннем Мюнхенскіх дагавораў. Сучасныя палітыкі Славакіі, як правіла, не лічаць сучасную Славакію пераемнікам Першай Славацкай рэспублікі, хоць сучасная славацкая сімволіка амаль цалкам запазычана з таго перыяду (сучасныя герб і сцяг). Праўда, на новы сцяг Славакіі дададзены герб рэспублікі, каб адрозніць гэты сцяг ад сцяга сучаснай Расіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]