Першая Славацкая рэспубліка
| Славацкая рэспубліка Slovenská republika Сатэліт Нацысцкай Германіі |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Гімн Hej, Slováci! |
|||||||||
| Сталіца | Браціслава | ||||||||
| Мова | славацкая (афіцыйная), венгерская, нямецкая (мовы нацменшасцяў) | ||||||||
| Валюта | славацкая крона | ||||||||
| Форма кіравання | рэспубліка | ||||||||
| Прэзідэнт | |||||||||
| - 1939 – 1945 | Іозеф Ціса | ||||||||
Першая Славацкая рэспубліка (назва, якая выкарыстоўваецца ў гістарычнай літаратуры; афіцыйная назва — Славацкая рэспубліка, славацк.: Slovenská republika) — дзяржава, якая ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Славакіі (за выключэннем паўднёва-ўсходніх абласцей, якія адышлі, згодна з Венскімі арбітражамі, да Венгрыі і задунайскай, якая адышла да Нацысцкай Германіі) у выніку падзелу Чэхаславакіі ў 1939 годзе.
Гісторыя[правіць]
Славацкая глінкаўская партыя наладзіла супрацоўніцтва з Гітлерам задоўга да падзення Чэхаславакіі і ставіла мэтай выхад Славакіі са складу Чэхаславакіі, таму немцы разглядалі яе як сваіх саюзнікаў. Умераны лідар Славацкай глінкаўскпй партыі І. Ціса стаў прэзідэнтам Славакіі, а ў процівагу яму і па «настойлівай рэкамендацыі» гітлераўцаў пасты прэм'ер-міністра і міністра ўнутраных спраў занялі лідары радыкальнага крыла партыі — В. Тука і А. Мах.
Славацкая рэспубліка была дыпламатычна прызнана Германіяй, а таксама шэрагам яе саюзнікаў і нейтральных краін: Італіяй, Японіяй і праяпонскімі ўрадамі ў Кітаі (у тым ліку Маньчжоу-го), Харватыяй, Іспаніяй, Савецкім Саюзам (да 1941 г.), Літвой, Эстоніяй, Швейцарыяй, Сальвадорам і Ватыканам. Славацкія войскі бралі ўдзел у баявых дзеяннях на боку Германіі; у СССР была накіравана т.зв. «Хуткая дывізія», частка падраздзяленняў якой (2000 славацкіх салдатаў ) 30 кастрычніка 1943 года каля Мелітопаля перайшла на савецкі бок. Некалькі падраздзяленняў Другой ахоўнай дывізіі ўвосень 1943 года перайшлі са зброяй на бок партызан у раён Мінска і змагаліся супраць немцаў са зброяй у руках. У 1944 годзе, у сувязі з набліжэннем Савецкай Арміі да межаў Славакіі, была створана Усходнеславацкая армія. Істотнай дапамогі нямецкім войскам яна не аказала, бо пасля пачатку Славацкага нацыянальнага паўстання 29 жніўня вялікая частка арміі была раззброена вермахтам, астатнія далучыліся да паўстанцаў.
Рэжым у Славакіі быў адносна мяккім у параўнанні з краінамі, акупаванымі Гітлерам. Аж да Славацкага нацыянальнага паўстання 1944 на тэрыторыі Славакіі знаходзілася толькі невялікая колькасць нямецкіх войскаў. Тым не менш, як і ў іншых краінах — сатэлітах Гітлера, у Славакіі ўжываліся «расавыя законы», прыкладна 75 % яўрэйскага насельніцтвы Славакіі было дэпартавана ў лагеры смерці і загінула на працягу вайны.
Першая Славацкая рэспубліка спыніла існаванне па канчатку Другой сусветнай вайны, яе тэрыторыя была зноў уключана ў склад Чэхаславакіі ў сувязі з ануляваннем Мюнхенскіх дамоў. Сучасныя палітыкі Славакіі, як правіла, не лічаць сучасную Славакію пераемнікам Першай Славацкай рэспублікі, хоць сучасная славацкая сімволіка амаль цалкам запазычана з таго перыяду (сучасныя герб і сцяг). Праўда, на новы сцяг Славакіі дададзены герб рэспублікі, каб адрозніць гэты сцяг ад сцяга сучаснай Расіі.
Глядзіце таксама[правіць]
Вонкавыя спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Першая Славацкая рэспубліка- Selected laws of the First Slovak Republic, including the constitution (in Slovak)
- Text of the treaty on the protective relationship between the German Empire and the Slovak State
| Храналогія | Да 1918 года | Першая рэспубліка 1918 – 1938 |
Другая рэспубліка 1938 – 1939 |
Германская акупацыя Чэхаславакіі 1938 – 1945 |
Трэцяя рэспубліка 1945 – 1948 | Сацыялістычная Чэхаславакія 1948 – 1990 |
Федэрацыя Чэшскай і Славацкай рэспублік 1990 – 1992 |
Аксамітавы развод (распад у 1993) |
|||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Багемія Маравія і Сілезія |
каронныя землі Аўстрыйскай імперыі | Першая Чэхаславацкая Рэспубліка (ČSR, 1918 – 1938) Канчатковае вызначэнне меж і ладу Канстытуцыяй 1920 года |
Другая чэхаславацкая рэспубліка (ČSR, 1938 – 1939), уключаючы Славакію і Карпацкую Русь як нацыянальна-адміністрацыйныя аўтаноміі |
Анэксія Судэцкай вобласці Германіяй (1938 – 1945) |
Трэцяя рэспубліка (ČSR, 1945 – 1948) |
Чэхаславацкая рэспубліка (ČSR, 1948 – 1960) Краіна народнай дэмакратыі па Канстытуцыі 9 мая пасля «Пераможнага Лютага» 1948 года |
Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка (CSSR, 1960 – 1990) |
ЧСФР (ČSFR, 1990 – 1992), складалася з Чэшскай і Славацкай (федэратыўных) рэспублік |
незалежная Чэхія (с 1993) |
||||
| Пратэктарат Багеміі і Маравіі (1939 – 1945) |
Складалася з: Чэшскай (ČSR, 1969 — 1990) і Славацкай (SSR, 1969 — 1990) сацыялістычных рэспублік |
||||||||||||
| Славакія | землі каралеўствы Венгрыі |
Славацкая рэспубліка (1939 – 1945) |
незалежная Славакія (с 1993) |
||||||||||
| Паўднёвая Славакія і Карпацкая Украіна анексаваны Венгрыяй (1939 – 1945) |
|||||||||||||
| Карпацкая Русь | У складзе СССР: Закарпацкая вобласць Украінскай ССР (1944/1946 – 1991) |
У складзе незалежнай Украіны: Закарпацкая вобласць (з 1991) |
|||||||||||
| гл.: Аўстра-Венгрыя | Чэхаславацкі ўрад у выгнанні (1939 - 1945) |
||||||||||||