Першая кніга, эсперанта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міжнародная мова
Международный языкъ

Unua Libro.jpg

Аўтар:

Л. М. Заменгоф

Жанр:

Падручнік

Мова арыгінала:

Руская

Выдавецтва:

Тыпа‐Літаграфія Х. Кельтэра

Выпуск:

26 ліпеня 1887 года

Старонак:

40

Носьбіт:

Кніга

Наступная:

Другая кніга міжнароднай мовы

"Першая кніга" (эсперанта Unua libro) - прынятая ў асяродзі эсперантыстаў назва першага падручніка эсперанта. Падручнік быў апублікаваны 26 ліпеня 1887 года (гэта дата лічыцца "днём нараджэння" эсперанта); яе аўтарам быў Людвіг Лазар Заменгоф, які падпісаўся псеўданімам Д-ръ Эсперанто (што на новай мове значыла "Доктар Спадзяючыся"). Напрацягу года таксама былі выдадзены версіі на французскай, польскай, нямецкай мовах (назва "Першая кніга ужываецца ў адносінах да любой з гэтых версій, у выпадку неабходнасці робіцца ўдакладненне, напрыклад "руская Першая кніга" і гэтак далей).

Рускамоўнае выданне "Першай кнігі"
Польскамоўнае выданне першай кнігі
Старонка з рускамоўнага выдання Першай кнігі

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Людвіг Лазар Заменгоф пачаў працу над сваім праектам міжнароднай мовы, калі яшчэ быў гімназістам. Да 1885 года ён стварыў некалькі праектаў мовы. З гэтых варыянтаў Прота-эсперанта найбольш вядомы Lingwe universala, з якім Заменгоф пазнаёміў сваіх калег па гімназіі ў 1878. Ужо ў гэтым праекце выразна бачны рысы, звязваючыя яго з тым варыянтам мовы, які будзе апублікаваны ў 1887 годзе. Па сутнасці, увесь наступны час Заменгоф займаўся толькі дапрацоўкай і ўдасканальваннем гэтага базавага праекта. Канчатковы праект першага падручніка быў выдадзены ужо ў 1885 годзе, але напрацягу двух гадоў Заменгоф не мог знайсці выдавецтва, якое выдала б гэтую кнігу (не маючы дастаткова сродкаў, ён не мог ажыццявіць выданне за ўласныя грошы). Выданне было ажыццяўлено на сродкі атрыманыя Заменгофам ад свайго цесця - ковенскага фабрыканта Аляксандра Лейбавіча Зільберніка у выглядзе пасагага яго нявесты - Клары Зільбернік (іх заручыны адбыліся 30 сакавіка 1887 года, а вяселле - 8 жніўня; пасаг быў даволі вялікім і склаў 10 тысяч рублёў[1]). Рукапіс будучай кнігі быў перададзены на цэнзарскую праверку 6 сакавіка 1887. Дазвол на друкаванне рускамоўнай версіі быў атрыманы 2 чэрвеня (даты прыведзены па новым стыле). Кніга была надрукавана 26 ліпеня у тыпаграфіі Х. Кельтнера, якая размяшчалася у Варшаве па вуліцы Наваліп'е 11. Рускамоўная версія была выдадзена колькасцю 3 тысячы экзэмпляраў. Ужо да канца 1887 года былі апублікаваны выданні на польскай (2 тысячы экзэмпляраў), нямецкай, французскай мовах (па тысячэ экзэмпляраў; усе гэтыя пераклады былі зроблены самім Заменгофам). Першая версія на англійскай мове была выдадзена ў 1888 годзе, але ў такім няўдалым перакладзе, што Заменгоф быў вымушаны спыніць яе распаўсюджванне; у 1889 з'явіўся больш дасканалы пераклад на англійскую мову. У 1888 годзе ў якасці працяга Першай кнігі Заменгофам былі выдадзены эсперантамоўныя брашуры, пад назвамі "Dua Libro de l' Lingvo Internacia" ("Другая кніга міжнароднай мовы") і "Aldono al la Dua Libro" ("Дабаўленне да другой кнізе").

Знешні выгляд, структура і склад[правіць | правіць зыходнік]

"Першая кніга" уяўляля сабой брашуру ў сорак старонак, памерамі 20,5 на 15 см., азагалоўленую "Международный языкъ. Предисловіе і полный учебникъ. Брашура была падпісана псеўданімам Дръ Эсперанто; акрамя таго на тытульнай старонке меўся надпіс "por Rusoj" ("для рускіх"), указаны кошт (15 капеек), месца і год друку. Цікава прысутнасць на тытульнай старонцы наступнай фразы: "Каб мова была сусветнай, недастаткова даць ёй такое імя." - гэтай фразай Заменгоф яўна палемізуе са стваральнікам мовы валапюк Іаганам Марцінам Шлеерам, створаная якім мова значна распаўсюдзілася ў Еўропе, але мела шэраг асаблівасцяў, рабіўшых яе вывучэнне даволі складаным. Гэтымі словамі, Заменгоф хацеў падкрэсліць кардынальнае адрозненне свайго праекта ад валапюка. Назва "Першая кніга" хутка распаўсюдзілася ў асяроддзі эсперантыстаў, з-за таго, што ў 1888 годзе Заменгоф выдаў другую брашуру, ужо цалкам створаную на эсперанта, азагалоўленую "Dua Libro de l' Lingvo Internacia" (Другая кніга міжнароднай мовы"). Большую частку кнігі (28 старонак з 40) займала прадмова, ў якой аўтар абасноўваў неабходнасць ў міжнароднай мове, а таксама паказваў перавагі свайго праекта (сцвяржалася і дэманстравалася на прыкладзе, што тэкст на новай мове магчыма чытаць і разумець, нават не ведая яго граматыкі, было дастаткова мець толькі слоўнік). У якасці прыкладаў былі прыведзены наступныя тэксты на эсперанта:

  • Малітва Ойча наш (Patro nia).
  • Урывак з Бібліі (El la Biblio) - пачатак з Кнігі Быццё.
  • Ліст (Letero) - прыклад ліста, якое было магчыма, па задумцы аўтара, адаслаць знаёмым (разам са слоўнічкам) каб прадэманстраваць тое, што новую мову магчыма разумець без папярэдняга вывучэння, карыстаючыся тоькі слоўнікам.
  • "Мая дума" (Mia penso), арыгінальны верш Заменгофа.
  • "З Гейнэ" (El Heine), пераклад верша Генрыха Гейнэ.
  • "О, маё сэрца" (Ho, mia kor'), арыгінальны верш Заменгофа.

На чатырох старонках былі прыведзены купоны з тэкстам абяцання вывучыць эсперанта, калі дзесяць мільёнаў чалавек таксама публічна дадуць такое ж самае абяцанне. На зваротнай старонцы прапанавалася напісаць саё імя і адрас. Аўтар прапаноўваў чытачам выразаць, запоўніць і адаслаць яму гэтыя купоны з мэтай наступнага апублікавання імён і адрасоў прыхільнікаў новай мовы ў асобнай кнізе (гэты праект не ажыццявіўся, але ў першай эсперантамоўнай газеце - "La Esperantisto" - рэгулярна друкавалі адрасы новых эспернатыстаў, але колькасць надрукаваных такім чынам адрасоў, не пераўзышло некалькі тысяч). У самым канцы кнігі на 5 старонках была надрукавана базавая граматыка мовы Заменгоф звёў яе ў 16 правілаў, якія пасля увайшлі ў твор Асновы эсперанта. Адсюль жа ідзе міф, што ў эсперанта маецца толькі 16 правілаў, што няправільна; правільна будзе казаць, што базавая граматыка ў Першай кнізе і асновах эсперанта прыведзена ў выглядзе 16 правілаў. На асобнай старонцы дробным шрыфтам быў надрукаваны "Інтэрнацыянальна-рускі слоўнік", якому папярэднічаў сказ, што: "Усё, што напісана на міжнароднай мове, магчыма зразумець пры дапамозе гэтага слоўніка". Слоўнік утрымліваў 927 марфем (уключаючы карані, канчаткі, прыстаўкі і суфіксы; асобныя карані прыведзены толькі ў якасці прыкладаў да іншых артыкулаў); у тэксце самой кнігі (у тэкстах і апісанні граматыкі) прыведзены яшчэ каля 20 каранёў (у тым ліку і імёны ўластныя). Лічыцца, што ўся Першая кніга утрымлівае 947 словаўтваральных марфемы - у пэўным сэнсе магчыма казаць, што менавіта столькі элементаў утрымліваў першы слоўнік эсперанта. Нягледзячы на тое, што эсперанта як сістэма з 1887 года змяніўся нязначна, і эсперантамоўныя тэксты Першай кнігі без якіх-небудзь цяжкасцей разумеюцца сучаснымі эсперантыстамі, асобныя сказы і фразы з боку сучаснай нормы разумеюцца як архаізмы ці нават як памылкі. У першай кнізе Заменгоф падзяляў асобныя марфемы вертыкальнымі рыскамі (напрыклад, слова fratino -сясра, друкавалася так: frat|in|o), што палягчала аналіз складаных словў і іх пераклад пры дапамозе слоўніка. Акрамя як у Першай кнізе і імітаваўшай яе Асновах эсперанта, гэты спосаб нізе не прымяняўся.

Лёс кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Заменгоф разаслаў экзэмпляры Першай кнігі навуковым таварыствам, рэдакцыям перыядычных выданняў, а таксама на вядомыя яму адрасы навукоўцаў, пісьменнікаў, настаўнікаў, адвакатаў і другіх вядомых яму прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Такім чынам, былі закладзены асновы будучага эсперанта-руха - некаторыя з атрымаўшых кнігу зацікавіліся праектам і адгукнуліся на прапановы Заменгофа шматлікімі лістамі. Не маючы магчымасці адказаць усім асабіста, у 1880 годзе Заменгоф выдае так званую Другую кнігу ў якой прыводзіць новыя прыклады ўжывання мовы, а таксама адказвае на крытыку і пытанні аб граматыцы і структуры мовы. Першая кніга, нягледзячы на тое, што з дыдактычнай кропкі гледжання, яна ужо не можа лічыцца "падручнікам" эсперанта, у цяперашні час застаецца важнай крыніцай па гісторыі эсперанта і яго лінгвістычнай эвалюцыі. Пазней, кніга шматразова перавыдавалася рэпрынтным спосабам[2]

Зноскі

  1. Dobrzynski R. Улица Заменгофа = La Zamenhof-strato. — второе. — - Каунас:: "Varpas",, 2005.. — - 288 c с. — ISBN 9955963514.
  2. [1], першая кніга на старонцы выдавецтва Impeto.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]