Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013
23-і чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення 20 красавіка23 лістапада
Колькасць удзельнікаў 16
      Гарады 15
      Стадыёны 15
Прызавыя месцы
Чэмпіён Слуцк (1-ы раз)
Другое месца Гарадзея
Трэцяе месца Віцебск
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 134 780  (566 за гульню)
Згуляна матчаў 238
Забіта галоў 644  (2.71 за гульню)
Бамбардзір(ы) Сяргей Крот (Смаргонь)  (17 мячоў)
← 2012
2014 →

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 (23-і чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2013-га года.

У турніры прымалі ўдзел 16 каманд, якія змагаліся за адзіную прамую пуцёўку ў Вышэйшую лігу і адну пуцёўку ў плэй-оф за права змагацца за месца ў Вышэйшай лізе з перадапошнім клубам Вышэйшай лігі 2013.

Доўгі час першы радок трымаў клуб «Гарадзея», але ў сярэдзіне другога круга ён саступіў першае месца «Слуцку», які за тур да фінішу гарантаваў сабе месца ў Вышэйшай лізе. «Гарадзея» ж заняла другое месца і атрымала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе, у якіх саступіла магілёўскаму «Дняпро» (1:3, 0:0).

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам[правіць | правіць зыходнік]

Клубы, якія выйшлі ў Першую лігу з Другой лігі[правіць | правіць зыходнік]

Клубы, якія выбылі з Вышэйшай лігі ў Першую лігу[правіць | правіць зыходнік]

Ніводзін клуб не выбыў з Вышэйшай лігі ў Першую

Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі[правіць | правіць зыходнік]

Клубы, якія страцілі месца ў Першай лізе па выніках сезона 2012[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя змяненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубы-ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Клуб Месца ў сезоне 2012 Горад Стадыён
Бяроза-2010 09 Бяроза «ДЮСШ-1
Ведрыч-97 07 Рэчыца «Цэнтральны»
Віцебск 03 Віцебск «ЦСК
Гарадзея 02 Гарадзея «Гарадзея»
Граніт 06 Мікашэвічы «Палессе»
Іслач 23 у Другой лізе Мінскі раён «Алімпійскі»
Ліда 11 Ліда «Старт»
Мінск-2 25 у Другой лізе Мінск «КФП ФК «Мінск»
Полацк 12 Полацк «Спартак»
СКВІЧ 04 Мінск «Алімпійскі»
Слонім 22 у Другой лізе Слонім «Юнацтва»
Слуцк 05 Слуцк «Гарадскі
Смалявічы-СТІ 21 у Другой лізе Смалявічы «Азёрны»
Смаргонь 10 Смаргонь «Юнацтва»
Хваля 08 Пінск «Хваля»
Хімік 13 Светлагорск «Папернік»

Прадстаўніцтва па рэгіёнах[правіць | правіць зыходнік]

У турніры прымалі ўдзел клубы з усіх абласцей краіны, акрамя Магілёўскай.

Рэгіён Колькасць камандаў Клубы
Сцяг Мінскай вобласці Мінская вобласць 4 Гарадзея, Іслач, Слуцк, Смалявічы-СТІ
Сцяг Брэсцкай вобласці Брэсцкая вобласць 3 Бяроза-2010, Граніт, Хваля
Сцяг Гродзенскай вобласці Гродзенская вобласць 3 Ліда, Слонім, Смаргонь
Сцяг Віцебскай вобласці Віцебская вобласць 2 Віцебск, Полацк
Сцяг Гомельскай вобласці Гомельская вобласць 2 Ведрыч-97, Хімік
Сцяг Мінска Мінск 2 Мінск-2, СКВІЧ
Сцяг Магілёўскай вобласці Магілёўская вобласць 0

Турнірная табліца[правіць | правіць зыходнік]

М Каманда Г В Н П Мячы ± А Заўвагі
1 Слуцк 30 19 9 2 54  19 +35 66 Выхад у Вышэйшую лігу
2 Гарадзея 30 18 6 6 68  32 +36 60 Плэй-оф за права гуляць у Вышэйшай лізе
3 Віцебск 30 16 7 7 40  29 +11 55
4 Ліда 30 15 7 8 53  38 +15 52
5 Бяроза-2010 30 14 8 8 44  30 +14 50
6 Смаргонь 30 13 7 10 45  35 +10 46
7 Граніт (Мікашэвічы) 30 12 9 9 42  31 +11 45
8 Смалявічы-СТІ 30 12 8 10 50  37 +13 44
9 Іслач (Мінскі раён) 30 11 8 11 39  37 +2 41
10 Хімік (Светлагорск) 30 11 8 11 37  36 +1 41
11 Ведрыч-97 (Рэчыца) 30 9 12 9 47  36 +11 39
12 Хваля (Пінск) 30 11 6 13 30  41 −11 39
13 Слонім 30 7 13 10 38  45 −7 34
14 Мінск-2 30 7 5 18 32  49 −17 26
15 СКВІЧ (Мінск) 30 3 3 24 21  63 −42 12 Вылет у Другую лігу
16 Полацк 30 2 4 24 10  92 −82 10

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў[правіць | правіць зыходнік]

Слу Гар Віц Ліда Бяр Сма Гра СТІ Ісл Хім Вед Хва Сло М-2 СКВІЧ Пол
Слуцк 1:0 1:0 3:3 2:0 1:0 2:1 0:0 3:0 1:0 0:0 0:1 1:1 3:1 5:1 3:0
Гарадзея 1:1 3:1 0:2 3:1 1:0 2:2 6:1 1:0 5:3 1:1 4:0 6:2 2:0 3:2 2:1
Віцебск 1:4 1:0 0:0 1:0 3:2 0:0 1:1 2:1 5:2 2:1 0:1 0:0 1:0 2:0 2:1
Ліда 1:3 0:2 1:1 0:3 1:4 1:3 2:1 0:2 3:0 2:1 2:0 3:1 2:0 3:0 5:0
Бяроза-2010 1:1 0:2 0:0 0:2 1:1 4:1 2:1 2:1 0:1 5:3 0:0 1:0 3:0 1:0 7:0
Смаргонь 0:4 2:1 4:0 0:3 0:1 3:0 0:1 4:2 4:2 0:0 1:0 3:2 2:1 0:0 3:0*
Граніт 1:2 1:1 0:1 2:0 5:1 3:2 0:1 3:1 2:0 3:0 2:1 1:1 0:0 1:0 0:1
Смалявічы-СТІ 1:1 4:0 0:1 0:3 1:2 3:1 1:2 0:0 1:0 1:0 0:0 0:1 3:0 0:0 2:1
Іслач 0:2 1:0 2:1 2:1 1:2 0:0 2:2 1:1 0:1 2:3 2:2 1:0 2:1 2:1 6:0
Хімік 1:1 0:0 0:2 1:1 1:0 0:0 1:0 0:0 0:1 0:1 2:2 1:0 0:0 2:0 6:0
Ведрыч-97 0:1 1:2 2:0 3:3 2:2 1:1 0:0 2:1 0:0 1:1 5:0 0:0 4:0 3:0 0:0
Хваля 0:3 1:3 1:1 2:3 0:0 1:2 0:1 0:2 1:0 2:0 1:0 0:3 3:0 1:0 2:0
Слонім 0:0 2:2 1:4 2:2 0:0 1:1 2:2 0:1 2:2 2:1 3:3 1:2 2:1 2:1 3:0*
Мінск-2 1:2 1:2 0:1 0:1 1:1 1:0 1:0 2:1 1:1 2:3 2:1 0:2 1:2 4:1 1:0
СКВІЧ 1:2 0:5 1:2 1:2 0:2 0:3 0:0 0:3 0:2 0:1 0:4 3:0 0:2 4:3 0:0
Полацк 2:1 0:8 0:4 1:1 0:2 1:2 0:4 0:1 1:2 0:1 1:5 0:3 0:0 0:4 1:5

Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці ачкоў «Ведрыч-97» змешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Хвалю» дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах.
2. Пры роўнай колькасці ачкоў, раўнавазе ў асабістых сустрэчах і роўнай колькасці перамог «Іслач» змешчана ў турнірнай табліцы вышэй за «Хімік» дзякуючы лепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў.
3. У матчах «Смаргонь» — «Полацк» і «Слонім» — «Полацк» гаспадарам прысуджаны тэхнічныя перамогі (3:0) па прычыне няяўкі гасцей.
4. У радках паказаны вынікі хатніх матчаў камандаў, у слупках — гасцявых.

Крыніца: football.by

Бамбардзіры[правіць | правіць зыходнік]

Месца Ігрок Клуб Галы
1 Сцяг Беларусі Сяргей Крот Смаргонь 17
2 Сцяг Беларусі Дзмітрый Кавалёнак Граніт, Ліда 15
3 Сцяг Беларусі Дзмітрый Лебедзеў Гарадзея 12
4 Сцяг Беларусі Ілья Пухаў Гарадзея 11
Сцяг Беларусі Дзяніс Трапашка Смалявічы-СТІ
6 Сцяг Украіны Ігар Крывабок Ліда 10
Сцяг Беларусі Юрый Мархель Гарадзея

Крыніца: football.by

Стыкавыя матчы[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках сезона клуб «Гарадзея», атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Дняпро» (перадапошняе месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Дняпро» захаваў месца ў вышэйшым дывізіёне, а «Гарадзея» засталася ў Першай лізе.

Першы матч[правіць | правіць зыходнік]

4 снежня 2013
18:00
Дняпро (Магілёў) 3:1 ФК Гарадзея Стадыён: Спартак,
Магілёў
Гледачоў: 1100
Суддзя: Аляксей Кульбакоў (Гомель)
А. Сазанкоў Гол на 68 хвіліне 68'
В. Булыга Гол на 76 хвіліне 76' Гол на 84 хвіліне 84'
football.by Ю. Мархель Гол на 89 хвіліне 89'

Адказны матч[правіць | правіць зыходнік]

7 снежня 2013
14:00
ФК Гарадзея 0:0 Дняпро (Магілёў) Стадыён: Штучнае поле ФК «Мінск»,
Мінск
Суддзя: Дзяніс Шчарбакоў (Мінск)
football.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]