Перша Каляда
| Перша Каляда | |
|---|---|
| Святкаванне Каляды у Беларусі. 2011 | |
| Тып | народны |
| інакш | Каля́да; Каля́ды; Кутейник; Першая, Вялікая або Марожаная куцця |
| Значэнне | Паварот сонца з зімы на лета |
| Адзначаецца | славянамі |
| Дата | ноч з 24 снежня (6 студзеня) |
| Святкаванне | сямейная трапеза, калядаванне, ражаны, калядныя гульні, варажбы |
| Звязана з | зімовым сонцастаяннем |
Пе́рша Каля́да (Першая куцця) — народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання, звязана з першым павелічэннем самага кароткага дня. У гадавым коле народных аграрных абрадаў і святкаванняў займала 1-е месца. З усталяваннем хрысціянства прымеркаванае да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова. На Беларусі хрысціянскі рытуал святкавання Раства шчыльна пераплецены з народнай святочнай традыцыяй.
З Першай Каляды пачынаюцца Зімовыя святкі або Каляды, якія працягваюцца з 25 снежня (Нараджэння Хрыстова) да 6 студзеня (Вадохрышча). Для Калядаў характэрныя тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м святочным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) з мяснымі стравамі — у Шчодры вечар (вечар перад Новым годам), посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам. Наладжваліся калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні.
Гл. таксама[правіць]
Зноскі
| Народныя святы славян | |
|---|---|
|
Каляды / Перша Каляда • Васілёў вечар / Шчодрык / Аўсень • Вадзяная куцця • Грамніцы (Стрэчанне) • Уласьеў дзень (Валасся) • Масленіца • Саракі • Благавешчанне • Вербная нядзеля • Вялікі тыдзень (Чысты тыдзень) • Вялікдзень • Вялікодны тыдзень • Праводная нядзеля • Ярылавіца • Радаўніца • Юр'еў дзень • Мікола вясновы • Ушэсця • Сёмуха • Троіцкія Дзяды • Тройца • Троіцкі тыдзень • Купалле • Пятрок • Ілля • Мядовы Іспас • Яблычны Іспас • Трэці Іспас • Першая Прачыстая (Дажынкі) • Другая Прачыстая (Багач) • Трэцяя Прачыстая (Пакровы) • Асеннія Дзяды (Дзмітраўская субота) • Дзмітроў дзень • Кузьма і Дзямьян • Мікола зімні |
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |