Першы двор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першы двор Пражскага Граду

Першы двор або Ганаровы двор (чэшск.: První nádvoří Pražského hradu) — адзін з чатырох двароў Пражскага Граду. Уяўляе сабой парадны курданёр, які фарміруе ўваход з Градчанскай плошчы ў Пражскі Град.

Першы двор знаходзіцца на месцы, дзе калісьці існаваў глыбокі яр, які адлучаў Градчаны ад Пражскага Граду; злучаліся яны толькі праз некалькі мастоў. Падчас кіравання Марыі Тэрэзіі прыдворныя архітэктары Нікола Пакасі  (англ.) і Ансельм Лураго  (ням.), засыпаўшы яр у 17631771 гг., утварылі вялікі разраўнаваны пляц. На яго тэрыторыі былі ўзведзены тры будынкі ў венскім стылі, якія ўтварылі П-падобную прастору. З узвядзеннем Новага палаца і іншых будынкаў, што ўтварылі Другі двор, Пражскі Град пераўтварыўся ў пышную імператарскую рэзідэнцыю. Ігнацам Платцэрам  (чэшск.) была створана барочная агароджа са скульптурамі Гігантаў на пілонах, якія абрамляюць уваходны праём. У Другі двор вядзе Маціяшава брама  (чэшск.).

Градская варта

Двор выкарыстоўваецца для ўрачыстай сустрэчы высокіх гасцей прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі з удзелам Градскай варты  (чэшск.). У Паўднёвым і Паўночным крылах і ў наш час існуюць залы для прыёму высокіх гасцей. Заходняе крыло служыць для афіцыйных цырымоній.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прага. — Флоренция: Bonechi, 2009. — (Золотая книга). — ISBN 978-88-476-2412-2.
  • VLČEK, Pavel, a kol. Umělecké památky Prahy. Pražský hrad a Hradčany. Praha : Academia, 2000. 521 s. ISBN 80-200-0832-2. s. 17-21, 24, 26, 185, 192.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]