Перыкаліі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Перыкаліі
Pericallia matronula.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pericallia matronula Linnaeus, 1758

Падвіды
  • Pericallia matronula helena
  • Pericallia matronula matronula
  • Pericallia matronula sachalinensis
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   337084
EOL   862453

Перыкаліі (Pericallia) — род матылькоў падсямейства Мядзведзіцы. Адзіным прадстаўніком роду з'яўляецца Мядзведзіца-гаспадыня ці Вялікая мядзведзіца (Pericallia matronula).

Вялікі, яркі, прыгожы матыль. Размах крылаў 70-80 мм. Пярэднія крылы цёмна-бура-карычневыя, уздоўж пярэдняга краю крылаў 4-5 вялікіх і маленькіх жоўтых плям, такія ж плямы каля ўнутранага вугла. Заднія крылы жоўтыя ці аранжавыя з 2 радамі вялікіх чорных плям, якія часцей за ўсё зліваюцца. Паміж гэтымі радамі асобная чорная пляма. Брушка чырвонае з чорнымі папярочнымі плямамі на кожным сегменце.

Від водзіцца ў Цэнтральнай Еўропе, Паўднёвай Сібіры, Іркуцку, Забайкаллі, на Сярэднім Амуры, у Прымор'і, на Паўднёвым Сахаліне, у Паўночнай Манголіі, Карэі і Японіі.[1]

Лічынкі харчуюцца відамі радоў бружмель (Lonicera), ястрабок (Hieracium), ягаднік (Vaccinium), ясень (Fraxinus), ляшчына (Corylus), дуб (Quercus), а таксама чаромухай звычайнай (Prunus padus)[[]].

Зноскі

  1. Markku Savela (June 28, 2004). «Pericallia genus». funet.fi. «Pericallia genus». Retrieved 2009-03-25.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)