Перыкл
| Перыкл грэч. Περικλῆς |
|
| Дата нараджэння: | каля 494 года да н.э.[1] |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Горад Афіны |
| Дата смерці: | 429 да н.э. |
Перыкл (грэч. Περικλέης / Perikles; ~495 – 429 гг. да н.э.), старажытнагрэчаскі палiтычны i дзяржаўны дзеяч, стратэг Афiнаў (444 – 431; 429 гг. да н.э.). Паходзiў са старадаўняга арыстакратычнага роду, сын Ксанціпа і Агарысты; атрымаў добрую адукацыю. Належаў да прыхiльнiкаў дэмакратыi; працягнуў распачатую Эфiальтам дэмакратызацыю дзяржаўнага ладу Афiнаў. Iнiцыiраваў скасаванне маемаснага цэнзу пры выбраннi большасцi службовых асоб i увядзенне грашовай аплаты працы суддзяў. Пры Перыкле вялося шырокае ваеннае, грамадскае i культавае будаўнiцтва. Пачынаючы з 447 да н.э. быў адбудаваны афінскі Акропаль з такiмі будынкамi, як Парфенон i Прапілеі. Знешняя палiтыка Перыкла мела на мэце забяспячэнне марской магутнасцi Афiнаў, цэнтралiзацыю Архэ Афiнскай, супрацьстаянне Пелапанескаму саюзу на чале са Спартай. Гэтая палiтыка ўключала вывад афінскіх пасяленняў на заваяваныя i саюзныя тэрыторыi, падаўленне выступленняў саюзнiкаў (паўстанне на Самасе ў 440 да н.э.). Кiраванне Перыкла паспрыяла палiтычнаму i эканамічнаму росквiту Афiнаў, iх пераўтварэнню ў буйны культурны цэнтр старажытнага свету. Памёр ад чумы ў час вайны.
Быў сябрам філосафа Анаксагора, ад каго, паводле паданняў, навучыўся ўменню валодаць сабою ва ўсіх акалічнасцях жыцця. Вядомыя верагодныя выявы на дзвюх гермах, з Цівалі, якая захоўваецца ў Ватыкане, і той, што заховаўецца ў Брытанскім музеі. Нязвыкласць выяваў у тым, што Перыкл паказаны з карынфскім шлемам, ссунутым на патыліцу. Гэта тлумачаць тым, што, хоць сам прыгожы, Перыкл меў непрыгожую, завостраную ўверсе, форму галавы, якую высмейвалі[2] тагачасныя аўтары камедый, і якую пажадалі скрыць скульптары, напр., Крэсілай.[3]
Змест |
Зноскі
- ↑ Суриков, 2008, с. 282
- ↑ «Галава-цыбуліна». Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
Бібліяграфія [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Перыкл
Крыніцы [правіць]
- Фукідыд. Гісторыя
- Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Перыкл
- Арыстоцель. Афінская палітыя
- Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка
Даследаванні [правіць]
- на рускай мове
- Арский Ф. Перикл — М., 1971. — (Жизнь замечательных людей).
- Бузескул В. П. Перикл. Историко-критический этюд — Харьков, 1889.
- Бузескул В. П. Перикл. Личность, деятельность, значение — Л., 1923.
- Кравчук А. Перикл и Аспасия — М.: Наука, 1990. — ISBN 5-02-010002-1.
- Курциус Э. История Древней Греции — Мінск: Харвест, 2002. — Т. 2. — 3000 экз. — ISBN 985-13-1119-7.
- Новиков С. В., Селиванова Л. Л., Стрелков А. В. История Древней Греции — М.: АСТ, Астрель, Хранитель, 2006.
- Строгецкий В. М. Полис и империя в классической Греции — Шаблон:Н. Новгород, 1991.
- Суриков И. Е. Античная Греция : политики в контексте эпохи: время расцвета демократии — М.:: Наука, 2008. — ISBN 978-5-02-036984-9.
- на англійскай мове
- Bowra C. M. Periclean Athens — New York, 1971.
- Fornara Ch., Samons L. J. Athens from Cleisthenes to Pericles — Berkeley, 1991.
- Kagan D. Pericles of Athens and the Birth of Democracy — New York, 1991.
- на нямецкай мове
- Bayer E., Heideking J. Die Chronologie des perikleischen Zeitalters — Darmstadt, 1975.
- Ehrenberg V. Soohokles und Perikles — Munchen, 1956.
- Gregor J. Perikles: Griechenlands Grosse und Tragik — Munchen, 1938.
- Shachermeyr F. Perikles — Stuttgart, 1969.
- Shachermeyr F. Religionspolitik und Religiositat bei Perikles — Wien, 1968.
- Willrich Н., Perikles, Gött., 1936;
- на французскай мове
- Chatelet F. Pericles et son siecle — Paris, 1990.
- Cloche P. Le siecle de Pericles — Paris, 1970.
- Delcourt M. Pericles — Paris, 1939.
- Homo L. Pericles: Une experience dedemocratie dirigree — Paris, 1954.
- Maffre J.-J. Le siecle de Pericles — Paris, 1990.
- на італьянскай мове
- De Sanctis G. Pericle — Milano, 1944.
- Levi M. A. Pericle e la democrazia ateniese — Milano, 1996.
| Сачыненні Плутарха | |
|---|---|
| Сачыненні | |
| Параўнальныя жыццяпісы |
Аляксандр Вялікі і Юлій Цэзар • Алківіяд і Карыялан • Арыстыд і Катон Старэйшы • Дэметрый і Антоній • Дэмасфен і Цыцэрон • Дыян і Брут • Нікій і Крас • Кімон і Лукул • Лісандр і Сула • Лікург і Нума • Пелапід і Марцэл • Пір і Гай Марый • Агесілай і Пампей Вялікі • Салон і Публікола • Тэсей і Ромул • Эўмен і Серторый • Агіс і Клеамен; Тыберый і Гай Гракхі • Тымалеонт і Эмілій Павел • Перыкл і Фабій • Фемістокл і Каміл • Філапемен і Фламінін • Факіён і Катон Малодшы • Арат Сікіёнскі1 • Артаксеркс1 • Гальба1 • Атон1 • Эпамінонд і Сцыпіён Афрыканскі2 |
|
1 Няпарныя жыццяпісы • 2 Незахаваныя жыццяпісы |
|