Перыстыль
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перысты́ль — адкрытая прастора, як правіла, двор, сад ці плошча, акружаная з чатырох бакоў крытай каланадай. Тэрмін паходзіць ад стар.-грэч. περίστῡλος («акружаны калонамі» ад стар.-грэч. περί- «вакол» і стар.-грэч. στῡλος «слуп») і першапачаткова пазначаў такі архітэктурны прыём у старажытнагрэчаскай ці старажытнарымскай архітэктуры. Паступова паняцце распаўсюдзілася на больш раннія збудаванні падобнага плану, якія выкарыстоўваліся ў Старажытным Егіпце, Персіі і да т.п.
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |