Пер-Лашэз
Могілкі Пер-Лашэз (фр.: Cimetière du Père-Lachaise; афіцыйна, cimetière de l'Est, "Усходнія могілкі") — буйныя могілкі ў Парыжы, Францыя на (48 гектар, 118.6 акрах),[1] на ўскрайках горада ёсць большыя па памерах могілкі.
Пер-Лашэз уваходзіць у спіс найбольш вядомых у свеце могілак. Іх штогод наведваюць некалькі сотняў тысяч людзей, якіх прывабліваюць магілы выбітных асоб, што там пахаваныя.
Могілкі месцяцца ля бульвару дэ Менільмантан.
Змест |
Паходжанне[правіць]
Могілкі бяруць сваю назву ад Франсуа дэ ла Шэз (1624-1709), споведніка Луі XIV. Зямля на ўзгорку, з якога кароль падчас Фронды, назіраў за сутычкай Кона і Турэнам, была выкупленая горадам у 1804, абмежаваная Аляксандрам-Тэадорам Браніярам, і пазней павялічана.
Могілкі былі адчынены Напалеонам I у 1804 годзе. Могілкі былі забаронены ў межах Парыжа ў 1786, пасля зачынення Могілкаў нявінных на ўскрайку рынку Ла Хале з нагоды мажлівае пагрозы здароўю. (Аналагічная пагроза здароўю прывялі да стварэння славутых парыжскіх катакомб на поўдні горада.) Спіс новых могілак, змешчаных па-за межамі сталіцы, замянілі парыжскія: Монтмартэ на поўначы, Пер-Лашэз на ўсходзе, і могілкі Монтпарнасэ на поўдні. У сэрцы горада, у цені Эйфелевай вежы месцяцца могілкі Пасі.
Падчас адкрыцця могілак адалёнасць іх ад горада не спрыяла масаваму на ім пахаванню. Але праз пэўны час адміністрацыя вырашыла выпрацаваць новую стратэгію, і з вялікай помпай зладзіла перанос рэшткаў Ла Фантэна і Мальера ў 1804. Другі спектакль быў зладжаны ў 1817 і тычыўся пераносу рэшткаў П'ера Абеляра і Элаізы.
Падобная стратэгія прынесла свой плён, і колькасць жадаючых быць пахаваным у кампаніі знакамітасцяў хутка павялічывалася. Запісы сведчаць пра тое, што за колькі год колькасць сталых абітальнікаў павялічылася з пары тузінаў да 33000. На сучасны момант на могілках пахавана больш за 1000,000 целаў, не ўлічваючы тых, хто запрасіў крэмацыю.
Цікавае[правіць]
У 2008 годзе на могілках актывістамі суполкі "Беларуская нацыянальная памяць" было знойдзена месца пахавання прэзідэнта БНР Міколы Абрамчыка [2]
Галерэя[правіць]
-
Магіла Джыма Морысана
-
Магіла Марселя Пруста
-
Магіла Жоржа Бізэ
-
Магіла Дамініка Віванта, Барона дэ Дэнон
-
Магіла Мары Трынцігнант
-
Магіла Гіячына Расіні
-
Сімвалічная магіла Марыі Калас
-
Магіла Мішэля Петручыяні
-
Магіла Калет
-
Магіла Луіджы Чэрубіні
-
Магіла П'ера Бардо
-
Магіла Алана Кардзеца
-
Магіла Садэка Хадаята
-
Магіла Галама Гасейна Саэдзі
-
Магіла Генры Сальвадора і яго жонкі Жаклін Сальвадор
-
Магіла Мальера
-
Магіла Жазефа Гей-Люсака
Зноскі
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пер-Лашэз- Афіцыйны сайт (фр.)
- Cimetière du Père-Lachaise (фр.)
- Photographs of Cimetière du Père-Lachaise (фр.)
- Sensuality revealed by the funerary sculpture in Père Lachaise Cemetery (англ.)
- Movie tour about Père-Lachaise (англ.)
