Пер Мертэзакер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Пер Мертэзакер
Агульная інфармацыя
Мянушка Спадар Чысты (ням.: Saubermann), BFG[1]
Нарадзіўся 29 верасня 1984(1984-09-29)[2][3][…] (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 200 см[5]
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Арсенал
Пасада трэнер акадэміі
Маладзёжныя клубы
1988—1995 Сцяг Германіі Патэнсен
1995—2003 Сцяг Германіі Гановер 96
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2006 Сцяг Германіі Гановер 96 74 (7)
2003—2004   Сцяг Германіі Гановер 96 II 16 (1)
2006—2011 Сцяг Германіі Вердэр 146 (12)
2011—2018 Сцяг Англіі Арсенал 156 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Сцяг Германіі Германія (да 20) 2 (0)
2004 Сцяг Германіі Германія (да 21) 3 (0)
2004—2014 Сцяг Германіі Германія 104 (4)
Трэнерская кар’ера
2018— Сцяг Англіі Арсенал акадэмія
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Германія 2006
Бронза ПАР 2010
Золата Бразілія 2014
Кубкі канфедэрацый
Бронза Германія 2005
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 ліпеня 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пер Мертэзакер (ням.: Per Mertesacker; нар. 29 верасня 1984, Гановер, Германія) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы па выступах за брэменскі «Вердэр» і лонданскі «Арсенал». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2004—2014), у складзе якой стаў чэмпіёнам свету 2014 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пер Мертэзакер пачаў сваю футбольную кар’еру ў клубе «Патэнсен», з якога ў 1995 годзе ва ўзросце 11 гадоў перайшоў у «Гановер 96». Свой першы матч у Бундэслізе згуляў у лістападзе 2003 года ва ўзросце 19 гадоў і аднаго месяца супраць каманды «Кёльн», першы тайм правёў даволі пасрэдна і быў заменены ў перапынку. Пры трэнеры Эдвардзе Лінене развіваўся як ігрок асноўнага складу і цэнтра абароны «Гановера». Ужо ў сезоне 2004/05 стаў адным з найлепшых ігракоў каманды.

8 жніўня 2006 года падпісаў кантракт з брэменскім «Вердэрам», разлічаны да 2010 года, які быў падоўжаны да 2012 года. 30 жніўня 2011 года Мертэзакер перайшоў у лонданскі «Арсенал» за 10 мільёнаў фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[6].

У 2016—2018 гадах амаль не гуляў з-за траўм, і ў маі 2018 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнеркую працу ў акадэмію «Арсенала».

Нацыянальная зборная[правіць | правіць зыходнік]

Мертэзакер з’яўляўся іграком зборнай Германіі, першы матч за якую правёў 9 кастрычніка 2004 года супраць зборнай Ірана. Бронзавы медаліст чэмпіянату свету 2006 і 2010 гадоў. Разам са зборнай выйграў чэмпіянату свету 2014, пасля чаго абвясціў аб завяршэнні міжнароднай кар’еры.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Пер сустракаецца з гандбалісткай Ульрыкай Штангэ з 2008 года. У пары ў велікодную нядзелю 24 красавіка 2011 года нарадзіўся сын Паўль.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Вердэр»:

«Арсенал»:

Германія:

Зноскі

  1. Fans' Roundtable: The unsung hero
  2. Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Argentine Soccer Database Праверана 25 снежня 2023.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 снежня 2023.
  5. Transfermarkt — 2000. Праверана 25 снежня 2023.
  6. Mertesacker agrees terms. skysports.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]