Пер Хілестром

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пер Хілестром
шведск.: Pehr Hilleström
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Дата нараджэння 18 лістапада 1732(1732-11-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1816(1816-08-13)[4][3][…] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  Швецыя
Дзеці Carl Petter Hilleström[d] і Charlotta Ulrica Schürer von Waldheim[d]
Род дзейнасці мастак, настаўнік
Месца працы
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пер Хілестром (шведск.: Pehr Hilleström, 18 лістапада 1732, Веддзё — 13 жніўня 1816) — шведскі жывапісец; заснавальнік нацыянальнай школы бытавога жанру.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Стакгольме. У 17571758 гадах наведваў майстэрню Ф.Бушэ ў Парыжы. З 1810 года дырэктар Стакгольмскай акадэміі мастацтва. Зазанаў уплыў Ж. Б. Гроза і Ж. Б. Шардэна. Прадстаўнік асветніцкай лініі ў шведскім мастацтве 18 стагоддзя.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У сваіх невялікіх карцінах са сцэнамі вясковага і гарадскога жыцця сялян і наёмных рабочых часта выкарыстоўваў рэзкія святлоценевыя кантрасты, якія надаюць прадметную важкасць і матэрыяльнасць прыроднаму і бытавому асяроддзю («Кузня», 1781). Яго працы вылучаюцца строгасцю і прастатой кампазіцыі, манахромнасцю багатага тонкімі адценнямі каларыту. Пісаў таксама партрэты і нацюрморты.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Per Hilleström
  2. Per or Pehr Hilleström // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Pehr Hilleström — 1917.
  4. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]