Пескаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пескаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярозаўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пескі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 462
Пескаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Пе́скаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Пескі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старыя Пескі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 16 сакавіка 1987 года скасавана вёска Старыя Пескі (злілася з вёскай Новыя Пескі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новыя Пескі[2]. 24 сакавіка 2005 года вёска Новыя Пескі перайменавана ў Пескі. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Белаазёрскага сельсавета з вёскамі Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі, Хрыса[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 2462 чалавекі[4], з іх 96,3 % — беларусы, 2,6 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 16. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.