Песня
Песня (ст.-слав.: пѣснь), найбольш простая і распаўсюджаная форма вакальнай музыкі, якая аб'ядноўвае паэтычны тэкст з нескладанай мелодыяй. Песня ў шырокім сэнсе ўключае ў сябе ўсё, што спяваецца, пры ўмове адначасовага спалучэння слова і напева; у вузкім сэнсе — малы вершаваны лірычны жанр, які існуе ва ўсіх народаў і характарызуецца простай музыкальна-славесным пабудовай.
Песні адрозніваюцца па жанрах, складу, формах выканання і інш. прыкметах. Песня можа выконвацца як адным спеваком, так і хорам. Песні спяваюць як з інструментальным суправаджэннем, так і без яго. Мелодыя песні з'яўляецца абагульненым, выніковым выразам вобразнага зместу тэксту ў цэлым. Мелодыя і тэкст падобныя па структуры: яны складаюцца з роўных, а ў музыцы і аднолькавых, пабудоў — строф, часта з рэфрэнам — прыпевамі. У залежнасці ад крытэраў, песні могуць падзяляцца на шматлікія формы, напрыклад, паводле мэты, стылю або часу ўзнікнення.
Сёння адрозніваюць песню фальклорную, песню як жанр пісьмовай паэзіі, песню як самастойны вакальна-музычны твор. Па жанрах песні фальклорныя бываюць: працоўныя, абрадавыя, каляндарныя, калыханкі, вясельныя, пахавальныя, гістарычныя, баладныя і прыпеўкі.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Песня- Беларускія народныя песні. Нашыя дзеткі
- Народныя песні. Казкі беларускія
- Беларуская музыка
| Гэта пачатак артыкула пра музыку. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Музыка | ||
|---|---|---|
| Гісторыя |
Старажытная музыка • Сярэднявечча • Рэнесанс • Барока • Класіцызм • Рамантызм • XX стагоддзе • Сучаснасць |
|
| Кампазіцыя |
Кампазітар • Форма • Жанр • Натацыя • Тэорыя • Алеаторыка • Імправізацыя |
|
| Індустрыя |
Музыкант • Інструмент • Песня • Альбом (канцэртны • зборнік • студыйны • міні-альбом) • Лэйбл • Прадзюсар |
|
| Сусветная музыка |
Этніка • Еўропа • Лацінская Амерыка • Блізкі Усход • Афрыка • Азія • Палінезія |
|
| Іншае | ||
| Праект:Музыка • Партал:Музыка | ||