Петлявая квантавая гравітацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
За межамі Стандартнай мадэлі
CMS Higgs-event.jpg
Стандартная мадэль
Гл. таксама «Фізічны партал»

Петлявая квантавая гравітацыя — адна з тэорый квантавай гравітацыі.

Гісторыя ўзнікнення[правіць | правіць зыходнік]

Родапачынальнікамі «петлявой квантавай тэорыі гравітацыі» ў 80-я гады XX стагоддзя сталі Лі Смолін, Абэй Аштэкар, Тэд Джэкабсан (англ.) і Карла Равэлі  (англ.). Згодна з гэтай тэорыяй, прастора і час складаюцца з дыскрэтных частак. Гэтыя маленькія квантавыя ячэйкі прасторы пэўным чынам злучаны адна з аднаю, так што на малых маштабах часу і даўжыні яны ствараюць стракатую, дыскрэтную структуру прасторы, а на вялікіх маштабах плаўна пераходзяць у непарыўную гладкую прастору-час.

Петлявая гравітацыя і фізіка элементарных часціц[правіць | правіць зыходнік]

Адною з пераваг петлявой квантавай тэорыі гравітацыі з'яўляецца натуральнасць, з якою ў ёй растлумачваецца Стандартная мадэль фізікі элементарных часціц.

У сваім артыкуле 2005[1], С. Більсан-Томпсан (Sundance Bilson-Thompson) прапанаваў мадэль (заснаваную на больш агульнай тэорыі брэдаў (матэматычных кос) М. Хованова[2][3]), у якой рышоны Харары (Harari) былі ператвораны ў працяглыя стужкападобныя аб'екты, названыя рыбонамі. Патэнцыяльна гэта магло б растлумачыць прычыны самаарганізацыі субкампанентаў элементарных часціц, якія прыводзяць да ўзнікнення каляровага зарада, тады як у папярэдняй прэоннай (рышоннай) мадэлі базавымі элементамі былі кропкавыя часціцы, а каляровы зарад пастуляваўся. Більсан-Томпсан называе свае працяглыя рыбоны «гелонамі», а мадэль — гелоннай. Дадзеная мадэль прыводзіць да інтэрпрэтацыі электрычнага зарада як тапалагічнай з'явы, якая ўзнікае пры перакручванні рыбонаў.

У другім артыкуле ў 2006 г. Більсан-Томпсан сумесна з Ф. Маркаполу (Fotini Markopolou) і Л. Смоліным (Lee Smolin) выказалі здагадку, што для любой тэорыі квантавай гравітацыі, якая адносіцца да класа петлявых, у якіх прастора-час квантаванная, узбуджаныя станы самой прасторы-часу могуць гуляць ролю прэонаў, якія прыводзяць да ўзнікнення стандартнай мадэлі як эмерджэнтнай ўласцівасці тэорыі квантавай гравітацыі[4].

Такім чынам, Більсан-Томпсан з сааўтарамі выказалі здагадку, што з тэорыі петлявой квантавай гравітацыі можна вывесці Стандартную мадэль, аўтаматычна аб'ядноўваючы ўсе чатыры фундаментальных ўзаемадзеянні. Пры гэтым з дапамогай прэонаў, прадстаўленых у выглядзе брэдаў (перапляценняў кудзелістай прасторы-часу) атрымалася пабудаваць паспяховую мадэль першага пакалення фундаментальных ферміёнаў (кваркаў і лептонаў) з больш-менш правільным узнаўленнем іх зарадаў і цотнасцей[4].

Праблемы тэорыі[правіць | правіць зыходнік]

У мадыфікаванай версіі свайго артыкула Більсан-Томпсан прызнае, што нявырашанымі праблемамі ў яго мадэлі застаюцца спектр мас часціц, спіны, змешванне Кабіба, а таксама неабходнасць прывязкі яго мадэлі да больш фундаментальных тэорый.

У больш познім варыянце артыкулы [5] апісваецца дынаміка брэдаў з дапамогай пераходаў Пачнера (англ.: Pachner moves).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі


Тэорыі гравітацыі
Стандартныя тэорыі гравітацыі Альтэрнатыўныя тэорыі гравітацыі Квантавыя тэорыі гравітацыі Адзіныя тэорыі поля
Класічная фізіка

Рэлятывісцкая фізіка

Прынцыпы

Класічныя

Рэлятывісцкія

Шматмерныя

Струнныя

Іншыя