Петэр Гензель
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пе́тэр Ге́нзель (ням.: Peter Hänsel; 29 лістапада 1770, Лепэ, (правінцыя Сілезія) — 18 верасня 1831, Вена, Аўстрыя) — нямецка-аўстрыйскі кампазітар і скрыпач.
Біяграфія [правіць]
Петэр Гензель вучыўся музыцы ў свайго дзядзькі. У 1787 годзе ўступіў у пецярбургскі аркестр графа Рыгора Аляксандравіча Пацёмкіна. З 1791 года працаваў канцэртмайстарам польскай дваранкі Ізабелы Любамірскай у Вене. Гензель браў урокі ў Іозефа Гайдна, у 1802 годзе ездзіў у Парыж.
Петэр Гензель з'яўляецца аўтарам 35 струнных квартэтаў, 4 квінтэтаў, 3 квартэтаў для флейты і кларнета, 9 дуэтаў для скрыпкі, а таксама розных паланэзаў, ронда, маршаў і г. д.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Петэр Гензель- Шаблон:PND (ням.)
- Петэр Гензель: Ноты твораў на International Music Score Library Project
| Гэта пачатак артыкула пра кампазітараў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |