Петэр Дас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петэр Дас
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1647[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1707(1707-08-17)[3][4]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, святар, паэт
Мова твораў дацкая мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петэр Дас (нарв.: Petter Dass; 1647, Херой, Нурлан — 1707, Альстахёўг) — нарвежскі паэт. Адзін з першых нарвежскіх паэтаў новага часу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын шатландскага гандляра Пітэра Дундаса, які пасяліўся ў Нарвегіі. Маці Марэн Фальч. Бацька памёр у 1653 годзе, калі Дасу было 6 гадоў, выхоўваўся Дас сваякамі (сястрой маці). Наведваў школу ў Бергене, затым вывучаў тэалогію ў Капенгагене, у 1677 годзе стаў святаром. Пасля некалькіх гадоў, праведзеных у Капенгагене, вярнуўся на радзіму, працаваў хатнім настаўнікам у Вефсне. У 1689 стаў парафіяльным пастарам у Альстахёўгу.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пры жыцці Даса быў апублікаваны адзіны твор — паэма «Den nordske dale-viise» (1683, «Нарвежская песня даліны»), астатнія творы апублікаваны пасмяротна. У паэме «Голас Нурлана» («Nordlands trompet», 1678—1700, выдадзена у 1739) дадзена рэалістычнае апісанне паўночнай Нарвегіі, побыту, абрадаў і заняткаў народа. Аўтар зборніка рэлігійных песень «Bibelski viise-bog» (1711). Творы Даса напісаны простай, жыццёвай мовай, блізкія да фальклору.

Зноскі

  1. Swartz A. Petter Dass // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Petter Dass // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://nbl.snl.no/Petter_Dass
  4. Petter Dass // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Dass, Petter». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]