Петэр Кайзер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петэр Кайзер
ням.: Peter Kaiser
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1793(1793-10-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1864(1864-02-23)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, настаўнік, палітык
Альма-матар
Вядомыя вучні David Rheinberger[d][4]
Сайт peter-kaiser-stiftung.li (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петэр Кайзер (ням.: Peter Kaiser, 1 кастрычніка 1793 — 23 лютага 1864) — гісторык і дзяржаўны дзеяч з Ліхтэнштэйна.

Кайзер нарадзіўся ў Маўрэне (Ліхтэнштэйн) у сям’і, дзе, апроч яго, было яшчэ дзесяць дзяцей. Ён вывучаў мовы і гісторыю ў Фельдкірху (Аўстрыя) і Фрайбургу (Бадэн).

Кайзер стаў вядомы як прыхільнік надавання правамі простых людзей. На Венскім кангрэсе ён прапанаваў аб’яднанне Германіі і стварэнне дзяржавы, дзе правы мелі б усё. З нагоды таго, што ў стагоддзе імперыялізму такія ідэі былі непапулярнымі, яму прыйшлося пакінуць Германію. Ён перабраўся ў Швейцарыю, дзе стаў прафесарам спачатку ў Хофвілі (кантон Берн), потым у Аарау, Дысенцісе і Граўбюндэне.

У 1843 годзе Кайзер быў прызначаны прадстаўніком князя Алаіза II у Вене. У 1846 годзе Кайзер апублікаваў «Гісторыю княства Ліхтэнштэйн», якая спачатку была забаронена ў Ліхтэнштэйне, але пасля забарона была знята Алаізам II.

У 1848 годзе Кайзер быў абраны прадстаўніком Ліхтэнштэйна ў Франкфурцкім нацыянальным сходзе. У той год у Еўропе адбываліся ревалюцыйныя змены, і жыхары Ліхтэнштэйна пачалі патрабаваць лібералізацыі сваіх правоў, канстытуцыі і вольных выбараў. Спачатку князь Алаіз II паабяцаў канстытуцыйную рэформу і праграму грамадскіх прац, але гэта не збіла напал рэвалюцыйнага запалу. Кайзер, быўшы членам мясцовага рэвалюцыйнага камітэта, вырашыў для пазбягання кровапраліцця скарыстацца магчымасцю прамога кантакту з князем, і яму гэта атрымалася дзякуючы свайму становішчу. Замест шляху крывавай рэвалюцыі Ліхтэнштэйн пайшоў шляхам паступовай эвалюцыі.

Пасля гэтага поспеху Кайзер вярнуўся ад палітыкі да выкладання. 23 лютага 1864 года Петэр Кайзер сканаў у Куры (Швейцарыя). Кайзер шануецца як чалавек, які сфармуляваў паняцце «ліхтэнштэйнскай ідэнтычнасці», на яго радзіме ў Маурэне яму ўсталяваны помнік.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Geschichte des Furstentums Liechtenstein» (1847)

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Peter Kaiser // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. а б в г д е ё https://historisches-lexikon.li/Kaiser,_Peter Праверана 2 красавіка 2023.
  3. https://www.e-archiv.li/textDetail.aspx?backurl=auto&etID=48364&eID=8 Праверана 2 красавіка 2023.
  4. https://historisches-lexikon.li/Rheinberger,_David Праверана 9 студзеня 2024.