З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пеўнік, гіднум выемчаты (Hydnum repandum) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства яжоўнікавых.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—12 см, пукатая або злёгку ўвагнутая, часта няправільнай формы, ад белага да вохрыста-жоўтага колеру. Гіменафор у выглядзе крохкіх шыпікаў. Ножка кароткая, суцэльная, часам уздутая каля асновы. Мякаць белая, шчыльная. Споры бясколерныя, яйцападобныя. Пладаносіць з ліпеня па верасень[1].
Пашыраны ў Паўночным паўшар'і ў хваёвых і змешаных лясах, часцей сярод імхоў[1]. На Беларусі трапляецца ў лясах з ліп.
Ядомы ў маладым узросце.
Зноскі
- Пеўнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).