Планета Марс
| Марс | ||||
Марс, здымак з КТ "Хабл" (26.6.2001; натуральныя колеры). |
||||
| Арбітальныя характарыстыкі | ||||
|---|---|---|---|---|
| Перыгелій |
206,62×106 км |
|||
| Афелій |
249,23×106 км |
|||
| Вялікая паўвось (a) |
227,92×106 км |
|||
| Эксцэнтрысітэт арбіты (e) |
0,093315 |
|||
| Сідэрычны перыяд абарачэння |
686,971 дзён |
|||
| Сінадычны перыяд абарачэння |
779,94 дзён |
|||
| Арбітальная хуткасць (v) |
24,13 км/с (сяр.) |
|||
| Нахіл (i) |
1,85061° (адносна плоскасці экліптыкі) |
|||
Даўгата ўзыходнага вузла ( ) |
49,57854° |
|||
Аргумент перыцэнтра ( ) |
286,46230° |
|||
| Спадарожнікі |
2 (Фобас і Дэймас) |
|||
| Фізічныя характарыстыкі | ||||
| Сціск |
0,00589 |
|||
| Экватарыяльны радыус | ||||
| Палярны радыус | ||||
| Сярэдні радыус |
3386,2 км |
|||
| Плошча паверхні (S) |
144 798 465 км² |
|||
| Аб'ём (V) |
1,6318×1011 км³ |
|||
| Маса (m) |
6,4185×1023 кг |
|||
Сярэдняя шчыльнасць ( ) |
3,9335 г/см³ |
|||
| Паскарэнне вольнага падзення на экватары (g) |
3,711 м/с² (0,378 g)[3] |
|||
Другая касмічная хуткасць ( ) |
5,027 км/с |
|||
| Экватарыяльная хуткасць вярчэння |
868,22 км/ч |
|||
| Перыяд вярчэння (T) |
24 гадзіны 39 швілін і 36 секунд[3] |
|||
| Нахіл восі |
24,94° |
|||
Прамое ўзыходжанне паўночнага полюсу ( ) |
21 ч 10 мин 44 с |
|||
Схіленне паўночнага полюсу ( ) |
52,88650° |
|||
| Альбеда |
0,250 (Бонд) |
|||
| Тэмпература | ||||
|
||||
| па ўсёй планеце |
|
|||
|
|
||||
| Атмасфера | ||||
| Атмасферны ціск | ||||
|
95,32 % Вугл. газ 2,7 % Азот |
||||
МАРС — планета зямнога тыпу ў Сонечнай сістэме. Чацвёртая паводле адлегласці ад Сонца планета.
Назва паходзіць ад імя бога вайны ў старажытна-рымскай міфалогіі.
Дыяметр: 6780[4] км (0,53 зямных) ; Маса: 0,1075 зямных ; Перыяд вярчэння: 24 гадз. 37 мін. 22 сек.[4] ; Арбітальны перыяд: 686,98 дзён. ; Адлегласць ад Сонца: 1,524 а.а.[5]
Як усе планеты зямнога тыпу, Марс складаецца з горных парод і металаў. Каля 60% паверхні Марса займае чырванаватая камяніста-пясчаная пустэча, ёсць кратэры і горы. Чырвань паверхні надае пыл аксіду жалеза. Рэшта паверхні мае зеленаваты колер, адценне якога мяняецца на працягу года. Раней гэта лічылася прыкметай наяўнасці расліннага жыцця, але пацверджаная адсутнасць кіслароду і вады пярэчыць гэтай думцы.
Атмасфера складаецца пераважна з двуокісу вугляроду, атмасферны ціск каля 0,01-0,02 атм. Ёсць змены надвор'я, бываюць ураганы. Тэмпература на паверхні ад -130°C да +25°C.
Марс вядомы з старажытных часоў.
Змест |
Асноўныя звесткі [правіць]
Рэльеф Марса мае шматлікія ўнікальныя рысы. Марсіянскі патухлы вулкан гара Алімп — самая высокая гара у Сонечнай сістэме, а даліны Марынер — самы буйны каньён. Апроч гэтага, у чэрвені 2008 годзе тры артыкулы, апублікаваныя ў часопісе Nature, прадставілі доказы існавання ў паўночным паўшар'і Марса самага буйнага вядомага ўдарнага кратара ў Сонечнай сістэме. Яго даўжыня 10 600 км, а шырыня 8500 км, што прыкладна ў чатыры разу больш, чым найбуйнейшы ўдарны кратар, да таго таксама выяўлены на Марсе, паблізу ад яго паўднёвага полюсу[6]. У дадатак да падабенства паверхневага рэльефу, Марс мае перыяд вярчэння і змену пор года аналагічныя зямным, але яго клімат значна халадней і сушэй зямнога.
Аж да першага пралёта ля Марса касмічнага апарата «Марынер-4» (англ.: «Mariner 4») у 1965 годзе шматлікія даследчыкі меркавалі, што на яго паверхні ёсць вада ў вадкім стане. Гэта меркаванне было заснавана на назіраннях за перыядычнымі зменамі ў светлых і цёмных участках, асабліва ў палярных шыротах, якія былі падобныя на кантыненты і моры. Цёмныя разоры на паверхні Марса інтэрпрэтаваліся некаторымі назіральнікамі як ірыгацыйныя каналы для вадкай вады. Пазней было даказана, што гэтыя разоры былі аптычнай ілюзіяй[7].
З-за нізкага ціску вада не можа існаваць у вадкім стане на паверхні Марса, але цалкам верагодна, што ў мінулым умовы былі іншымі, і таму наяўнасць прымітыўнага жыцця на планеце выключаць нельга. 31 ліпеня 2008 годзе вада ў стане лёду была выяўлена на Марсе касмічным апаратам НАСА «Фенікс» (англ.: «Phoenix»)[8][9].
У лютым 2009 арбітальная даследчая групоўка на арбіце Марса налічвала тры касмічных апарата, якія функцыянуюць: «Марс Адысей», «Марс-экспрэс» і «Марсіянскі разведвальны спадарожнік», гэта больш, чым каля любой іншай планеты, акрамя Зямлі. Паверхня Марса ў гэты момант даследавалі два марсахода: «Спірыт» і «Апарцьюніці». На паверхні Марса знаходзяцца таксама некалькі неактыўных пасадачных модуляў і марсаходаў, якія завяршылі даследаванні. Сабраныя імі геалагічныя даныя дазваляюць выказаць здагадку, што вялікую частку паверхні Марса раней пакрывала вада. Назіранні на працягу апошняга дзесяцігоддзя дазволілі выявіць у некаторых месцах на паверхні Марса слабую гейзерную актыўнасць[10]. Па назіраннях з касмічнага апарата НАСА «Марс Глобал Сервеёр», некаторыя часткі паўднёвай палярнай шапкі Марса паступова адыходзяць[11].
Марс можна ўбачыць з Зямлі простым вокам. Яго бачная зорная велічыня дасягае −2,91m (пры максімальным збліжэнні з Зямлёй), саступаючы па яркасці толькі Юпітэру (і то далёка не заўсёды падчас вялікага супрацьстаяння) і Венеры (але толькі раніцай або ўвечар). Як правіла, падчас вялікага супрацьстаяння, аранжавы Марс з'яўляецца найярчэйшым аб'ектам зямнога начнога неба, але гэта адбываецца толькі адзін раз у 15-17 гадоў на працягу аднаго — двух тыдняў.
Арбітальныя характарыстыкі [правіць]
| Год | Дата | Адлегласць, а. а. |
|---|---|---|
| 1830 | 19 верасня | 0,388 |
| 1845 | 18 жніўня | 0,373 |
| 1860 | 17 ліпеня | 0,393 |
| 1877 | 5 верасня | 0,377 |
| 1892 | 4 жніўня | 0,378 |
| 1909 | 24 верасня | 0,392 |
| 1924 | 23 жніўня | 0,373 |
| 1939 | 23 ліпеня | 0,390 |
| 1956 | 10 верасня | 0,379 |
| 1971 | 10 жніўня | 0,378 |
| 1988 | 22 верасня | 0,394 |
| 2003 | 28 жніўня | 0,373 |
| 2018 | 27 ліпеня | 0,386 |
| 2035 | 15 верасня | 0,382 |
Мінімальная адлегласць ад Марса да Зямлі складае 55,75 млн км (калі Зямля знаходзіцца дакладна паміж Сонцам і Марсам), максімальная — каля 401 млн км (калі Сонца знаходзіцца дакладна паміж Зямлёй і Марсам). Сярэдняя адлегласць ад Марса да Сонца складае 228 млн км (1,52 а. а.), перыяд абарачэння вакол Сонца роўны 687 зямным суткам[12]. Арбіта Марса мае даволі прыкметны эксцэнтрысітэт (0,0934), таму адлегласць да Сонца змяняецца ад 206,6 да 249,2 млн км. Нахіл арбіты Марса роўна 1,85°[12].
Марс бліжэй усяго да Зямлі падчас супрацьстаяння, калі планета знаходзіцца ў накірунку, процілеглым Сонцу. Супрацьстаянні паўтараюцца кожныя 26 месяцаў у розных кропках арбіты Марса і Землі. Але раз у 15—17 гадоў супрацьстаянні прыпадаюць на той час, калі Марс знаходзіцца блізка ад свайго перыгелія; у гэтых так званых вялікіх супрацьстаяннях (апошняе было ў жніўні 2003) адлегласць да планеты мінімальна, і Марс дасягае найбольшага вуглавога памеру 25,1″ і яркасці −2,88m[13].
Заўвагі: Падчас супрацьстаянняў 1845, 1924 і 2003 гадоў адлегласць паміж Зямлёй і Марсам была найменшым, таму яны завуцца Найвялікшымі.
Сістэма Марса [правіць]
Ёсць два малыя спадарожнікі — Фобас і Дэймас.
Адметнасці [правіць]
З чырванаватага колеру планеты пры назіраннях з Зямлі вынікнуў папулярны назоўнік «чырвоная планета».
Адваротны рух Марса адносна зорак здзіўляў астраномаў стагоддзямі, і нарэшце, прывёў да ідэі пра эліптычныя арбіты планет (1600-я гг.).
Некалі на Марсе была вада, але з ахалоджаннем планеты, вада вымерзла. Зараз вада на Марсе знойдзена толькі ў дзвюх палярных шапках, складзеных з пылу і з замерзлых вады і двуокісу вугляроду. Памеры шапак мяняюцца на працягу года за кошт таго, што двуокіс вугляроду то выпарваецца, то замярзае. Аднак, даследванні 1990 — 2000-х паказваюць наяўнасць на Марсе ваданосных мінералаў.
Метэарыт, знойдзены ў Антарктыцы (1984), лічыцца пэўнага марсіянскага паходжання, і утрымлівае сведчанні існавання (мікраскапічныя акамянеласці) на Марсе жыцця каля 3,5 млрд гадоў таму (1996).
На паверхні Марса знаходзіцца найвышэйшае горнае ўтварэнне ў Сонечнай сістэме — згаслы шчытавы вулкан Алімпус Монс (лац. Olympus Mons). Вышыня над навакольнай раўнінай каля 21 км, шырыня кратэра-кальдэры больш за 80 км, вонкавы дыяметр асновы больш за 480 км. Сістэма ўзаемазлучаных каньонаў Валес Марынерыс (лац. Valles Marineris) цягнецца на больш як 5000 км. Славутыя «каналы Марса» выявіліся аптычнай ілюзіяй, артыфактам недастаткова добрай аптычнай тэхнікі канца 19 ст.
Гл. таксама [правіць]
- КА «Марынер»
- КА «Марс»
- КА «Вікінг»
- КА «Глобал Сурвеяр»
- КА «Патфайндар»
- Іонасфера Марса
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Seidelmann, P. Kenneth; Archinal, B. A.; A’hearn, M. F.; et.al. (2007). "Report of the IAU/IAGWorking Group on cartographic coordinates and rotational elements: 2006". Celestial Mechanics and Dynamical Astronomy 90: 155-180. doi:. http://adsabs.harvard.edu/doi/10.1007/s10569-007-9072-y. Retrieved on 2007-08-28.
- ↑ 2,0 2,1 Згодна з найбольш набліжанай да рэальнай паверхні планеты мадэлі эліпсоіда
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Mars: Facts & Figures. NASA. Праверана 6 сакавіка 2007.
- ↑ 4,0 4,1 Дадзеныя 1999 г.
- ↑ Вялікая паўвось арбіты, дадзеныя 1999 г.
- ↑ Impact May Have Transformed Mars / Science News (англ.) . sciencenews.org (19 июля 2008). Праверана 29 красавіка 2009.
- ↑ The 'Canali' and the First Martians. NASA (1 августа 2008). Праверана 20 сакавіка 2011.
- ↑ P. H. Smith et al. H2O at the Phoenix Landing Site (англ.) // Science. — 2009. — Vol. 325. — P. 58—61.
- ↑ «Фенікс» здолеў атрымаць ваду з марсіянскага грунта. Lenta.ru (1 жніўня 2008). Праверана 16 сакавіка 2011.
- ↑ NASA Images Suggest Water Still Flows in Brief Spurts on Mars. NASA/JPL (December 6, 2006). Праверана 4 студзеня 2007.
- ↑ Webster, G.; Beasley, D. Orbiter's Long Life Helps Scientists Track Changes on Mars. NASA (September 20, 2005). Праверана 26 лютага 2007.
- ↑ 12,0 12,1 Williams, David R. Mars Fact Sheet. National Space Science Data Center. NASA (September 1, 2004). Праверана 22 сакавіка 2011.
- ↑ М. Е. Прохоров 28 жніўня 2003 - рекордное противостояние Марса. NASA (28 жніўня 2003). Праверана 22 сакавіка 2011.
| Марс | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Геаграфія |
|
|||||||||
| Спадарожнікі: | Дэймас · Фобас | |||||||||
| Даследванне | Марынер-4 · Марынер-6 · Марынер-7 · Марынер-9 · Марс-2 · Марс-4 · Марс-5 · Марс-6 · Марс-7 · Фобас-2 · Mars Global Surveyor · Марс Адысей · Mars Express · Mars Reconnaissance Orbiter | |||||||||
| Спускаемыя апараты | Марс-3 · Вікінг-1 · Вікінг-2 · Фенікс | |||||||||
| Марсаходы | Mars Pathfinder · Spirit · Opportunity | |||||||||
| Мімапралётныя | Разета · Dawn | |||||||||
| Сонечная сістэма | |
|---|---|
|
|
|
|
Малыя целы: метэароіды · астэроіды/іх спадарожнікі (калязямныя · асноўнага пояса · траянцы · кентаўры) · транснептунавыя (ПК · РД) · дамаклоіды · каметы (ВО)
|
)
)
)
)
)
)