Пластылін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Скрыня пластыліну

Пластылін (італ.: plastilina, від стар.-грэч.: πλαστός — ляпны) — матэрыял для лепкі. Вырабляецца з вычашчанага і здробненага парашку гліны з даданнем воску, сала ды іншых рэчаў, якія перашкаджаюць высыханню. Бывае рознакаляровым. Служыць для выканання фігур эскізаў для скульптурных прац, невялікіх мадэляў, вырабаў малых форм.

Пытанне пра тое, каго лічыць вынаходнікам пластыліну, з'яўляецца спрэчным. У Германіі ім лічаць Франца Колба (патэнт 1880 года), у Вялікабрытаніі — Вільяма Харбута (патэнт 1899 года).

Пластылін выкарыстоўваецца дзецьмі як матэрыял для дробнай лепкі. Гульні з пластылінам спрыяюць развіццю каардынацыі пальцаў.

Адзін з жанраў анімацыіпластылінавая анімацыя — ствараецца з дапамогай фігур, вылепленых з пластыліну.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.