Пласцініставусыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пласцініставусыя
Maikäfer 1.png
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scarabaeidae Latreille, 1802

Тыпавы род
Подсемействы:
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   114493
NCBI   7055
EOL   8134

Пласцініставусыя (Scarabaeidae) — сямейства насякомых атрада жукоў (цвердакрылых).

Вядома каля 20 тыс. відаў. Адрозніваюцца 2 экалагічныя групы: гнаевікі і хршчы. Пашыраны ўсюды, найбольш разнастайныя ў тропіках. Да пласцініставусых належаць бронзаўкі, гнаевікі, майскія хрушчы, хрушчы, хрушчыкі, васковікі, гнаевічкі, каранягрызы, шаўкоўкі і інш.

Даўжыня 0,2—15,5 см (на Беларусі — да 4,1 см). Цела шырокае, выпуклае. Вусікі 3—7-членікавыя, з пласціністай (адсюль назва), зрэдку конусападрбнай булавой. Пярэднія ногі рыючыя, лапкі 5-членікавыя. У самцоў галава і пярэдняспінка часта з рагамі і бугаркамі. Канец брушка пераважна не пакрьггы надкрыламі.

Лічынкі мясістыя, белыя, С-падобна выгнутыя, з добра развітымі нагамі і вялікай галавой; жывуць у глебе, гнілой драўніне, раслінных рэштках, мурашніках, норах грызуноў і інш.; кормяцца каранямі, рэшткамі раслін, гноем.

Жукі кормяцца надземнымі часткамі, сокам, рэшткамі раслін, гноем, зрэдку трупамі, грыбамі, некаторыя не кормяцда. Многія віды нарыхтоўваюць корм для лічынак, закопваючы яго ў земляных норах.

Сярод пласцініставусых шмат шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі. Многія віды — апыляльнікі раслін, прыродныя санітары.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Петрыкаў А. Пласцініставусыя жукі // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.