Плато Карат

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 15°40′ пн. ш. 103°10′ у. д. / 15.666667° пн. ш. 103.166667° у. д. (G) (O) (Я)

Карта плато Карат

Кара́т (англ.: Khorat Plateau) — плато на ўсходзе Тайланда.

Плошча каля 160 тыс. км². Вышыні ў цэнтральнай частцы каля 150 м, на ўскраінах — да 500 м і больш, дзе ўтвораны нізкагор'і Дангрэк і Дангн'яфай, стромка абрываюцца ў Менамскую нізіну і да басейна ніжняга цячэння р. Меконг. Складзена з мезазойскіх чырванаколерных пясчанікаў і кангламератаў. Радовішчы солі.

Farm TH.jpg

Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў каля 1000 мм за год. Саванны і мусонныя лістападныя лясы, на ўскраінах вільготныя вечназялёныя лясы.

Рысаводства на арашальных землях. Жывёлагадоўля.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карат // БелЭн у 18 т. Т. 8. - Мн., 1999.