Норланд (пласкагор’е)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Плато Норланд)

Норланд — пласкагор'е на Скандынаўскім паўвостраве. Знаходзіцца на поўначы Швецыі, заходзіць на тэрыторыю Фінляндыі; прымыкае з усходу да Скандынаўскіх гор.

Шырокімі прыступкамі плато спускаецца на ўсход, да Батнічнага заліва, абсалютная вышыня паніжаецца ад 800 да 200 м. Складзена з крышталічных парод Балтыйскага шчыта (граніты, гнейсы). Характэрны марэнныя грады і іншыя формы старажытналедавіковага рэльефу, азёры, тарфянікі, рачныя даліны.

Плато перасечана шматлікімі паўнаводнымі парожыстымі рэкамі, даліны якіх праходзяць па лініях тэктанічных разломаў. У расшырэннях далін — доўгія вузкія азёры. Узгорыстая мясцовасць паміж імі пакрытая густымі таежнымі лясамі. На Норландскім плато развітыя падзолістыя глебы, сфарміраваныя на рыхлых ледавіковых адкладах. Раслінаае покрыва — таежныя лясы з перавагай хвоі і елкі.

Вядуцца лесанарыхтоўкі, збудаваны каскады ГЭС, ажыццяўляецца здабыча жалезнай руды (Кіруна), руд каляровых металаў.