Энеды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Плато Энеды)
Энеды

Энеды — горнае плато ў Рэспубліцы Чад. Размешчана ў рэгіёне Борку-Энеды-Тыбесты, у яго паўднёва-ўсходняй частцы, паблізу мяжы з Суданам. Уяўляе сабой горнае плато з пясчаніку з вышынямі да 1450 м (гара Баса), акружанае пяскамі Сахары. На скалах Энеды выяўлены шматлікія петрогліфы, пакінутыя тут плямёнамі, якія жылі на плато ў эпоху неаліту, калі клімат Сахары быў больш вільготным.