Плаўт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Plautus.gif

Плаўт — Ціт Макцый Плаўт (~254184 да н.э.) — адзін з найвядомейшых, побач з Тэрэнцыем, рымскіх паэтаў-камедыёграфаў.

Аб жыцці Плаўта вядома мала надзейнага. Цыцэрон называе год яго нараджэння і згадвае, што ён дажыў да старасці (адсюль прынятыя ў літаратуры гады жыцця — умоўна лічыцца, што ён пражыў каля 70 год). Павел Дыякан (абапіраючыся, магчыма, на згубленыя сёння антычныя крыніцы) паведамляе, што Плаўт паходзіў з нярымскай сям'і, з Сарсіны (Умбрыя); калі гэта сапраўды так, то няроднаю для яго лацінаю Плаўт авалодаў надзіва добра.[1]

Плаўт узяў сябе за ўзор аўтараў грэкамоўнай «новай камедыі» (перадусім Менандра), чые п'есы перакладаў і апрацоўваў. Паводле Аўла Гелія, у яго часы Плаўту прыпісвалася каля 130 камедый, аднак спрэчкі аб сапраўднасці многіх тэкстаў вяліся ўжо ў антычнасці; Варон паведамляе, што толькі 21 п'есу прыпісвалі Плаўту ўсе і згодна. Нам сёння вядомыя тэксты 20 камедый Плаўта, некаторыя з іх х лакунамі (усе — з ліку згаданых вышэй «бясспрэчна Плаўтавых»; з іх амаль цалкам згубленая толькі «Vidularia»).

Выявай Плаўта, магчыма, з'яўляецца непадпісаная статуя з пары, знойдзенай ў Рыме ў 16 ст. (іншая падпісана Пасейдзіп)[2].

Плаўт аказаў значны ўплыў на Шэкспіра; у прыватнасці, шэкспірава «Камедыя памылак», праўдападобна, наўпрост заснаваная на плаўтавай камедыі Menaechmi.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйны збор з 21 камедыі Плаўта ў алфавітным парадку, які амаль цалкам дажыў да нашых дзён, уключае наступныя творы:

  • Amphitryon
  • Asinaria
  • Aulularia (Збаночак; канец камедыі згублены)
  • Bacchides (пачатак камедыі згублены)
  • Captivi
  • Casina
  • Cistellaria
  • Curculio
  • Epidicus
  • Menaechmi
  • Mercator
  • Miles Gloriosus (Ваяр-выхваляка)
  • Mostellaria
  • Persa
  • Poenulus
  • Pseudolus (Псеўдол)
  • Rudens
  • Stichus
  • Trinummus
  • Truculentus
  • Vidularia (захаваліся толькі фрагменты)

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Introduction // Plautus, vol. I., edited and translated by W. de Melo. Harward University Press, 2011.
  2. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)