Плотка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Плотка
Rutilus rutilus FZ.png
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rutilus rutilus

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   163761
NCBI   48668
EOL   205274

Плотка, плотка звычайная (Rutilus rutilus) — від рыб сямейства карпавых. Народныя назвы плаціца, плоць, вобліца, альхоўка.

Даўжыня да 30—35 см, маса 300—400, часам да 700 г.

Плотка сустракаецца па ўсёй Еўропе да ўсходу ад Паўднёвай Англіі і Пірэнеяў і на поўнач ад Альпаў; у рэках і азёрах Сібіры, у басейнах Каспійскага і Аральскага мораў. На Беларусі жыве ў рэках, поймавых вадаёмах і азёрах, адна з найбольш шматлікіх рыб.

Маляўкі плоткі ў возеры Пейпсі, Эстонія

Нераст у другой палове красавіка каля берагоў, у поймавых старыцах і азёрах, захламленых месцах вадаёмаў.

Прамысловая рыба.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Плотка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]