Плошча Іспаніі, Рым

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Плошча Іспаніі ў Рыме

Плошча Іспаніі (п'яцца-дзі-Спання; італ.: Piazza di Spagna) — плошча ў цэнтры Рыма, у раёне Campo Marzio.

Плошча атрымала сваю назву па размешчаным на ёй іспанскім пасольстве. Яна ўяўляе сабой 2 няроўных трохвугольніка. У паўночнай частцы плошчу складаюць Іспанская лесвіца і царква Трыніта-дэі-Монці, перад лесвіцай размешчаны фантан Баркача ў выглядзе лодкі працы П'етра Берніні.

Фантан Баркача ў Рыме

У паўднёвай частцы плошчы з 1620 года знаходзіцца палац Іспаніі (палацца-дзі-Спання; італ.: Palazzo di Spagna), перад якім стаіць Colonna dell'Immacolata — «калона Бязгрэшнай», збудаваная ў 1854 годзе ў гонар абвяшчэння догмы пра бязгрэшнае зачацце. Плошча Іспаніі з'яўляецца цэнтрам рымскага квартала моды, самыя вядомыя італьянскія модныя маркі прадстаўлены на вуліцы Кандоці, якая бярэ пачатак ад плошчы.

Вуліца Віа дэль Бабуіна злучае плошчу з П'яцца-дэль-Попала.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 41°54′21.42″ пн. ш. 12°28′55.41″ у. д. / 41.90595° пн. ш. 12.482058° у. д. (G) (O) (Я)