Плошча Згоды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Від на царкву Сен-Мадлен з плошчы Згоды

Плошча Згоды (фр. Place de la Concorde) — цэнтральная плошча Парыжа і выдатны помнік горадабудаўніцтва эпохі класіцызму. Другая па велічыні ў Францыі (пасля плошчы des Quinconces у Бардо).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Плошча імя Людовіка XV была разбіта паміж Елісейскімі палямі (з захаду) і садам палаца Цюільры (з усходу) па заказу самога караля яго першым архітэктарам Габрыэлем у 1755 г. Першапачаткова ўяўляла сабой акружаны ровам васьмівугольнік, па вуглах якога стаялі восем алегарычных статуй, якія сімвалізавалі галоўныя гарады Францыі. Пасярэдзіне плошчы ўсталявалі конную статую Людовіка XV працы Бушардона і Пігаль.

З паўночнага боку былі ўзведзены элегантныя будынкі Марскога міністэрства і атэль дэ Крыён. У 1787-90 гг. праз Сену быў перакінуты мост Згоды, які на процілеглым беразе ўпіраецца ў будынак Нацыянальнага сходу (былы Бурбонскі палац).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]