Плошча Свабоды (Тбілісі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Плошча Свабоды, Тбілісі)

Плошча Свабоды (груз. თავისუფლების მოედანი) — плошча, размешчана ў цэнтральнай частцы Тбілісі, сталіцы Грузіі. У Сярэднявеччы — Караван-сарай (Гасцінічная плошча). З 1827 года да ўсталявання савецкай улады — Плошча Эрыванскага (у гонар генерала Паскевіча, графа Эрыванскага), у савецкі час — спачатку Плошча Берыі, затым — Плошча Леніна.

Да плошчы вядзе праспект Руставелі, вул. А.Пушкіна, вул. Г.Леанідзэ, вул. Г.Табідзэ, вул. К.Апхазі, вул. Ш.Дадыяні. На плошчы знаходзяцца органы гарадской адміністрацыі Тбілісі, а таксама цэнтральнае аддзяленне Банка Грузіі і гасцініца «Марыёт». У будучыні на плошчы будзе размешчана таксама адміністрацыйны будынак мясцовага самакіравання Старога Тбілісі, будаўніцтва якога ўжо пачалося.

Плошча неаднаразова станавілася месцам масавых дэманстрацый, у прыватнасці, падчас рэвалюцыі руж, а таксама ў савецкі час — за незалежнасць Грузіі ад СССР. У 2005 годзе плошча была месцам святкавання 60-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны, у сувязі з чым там сабраліся каля 100000 чалавек, перад якімі выступілі прэзідэнт ЗША Джордж Буш і прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.

У савецкі час на плошчы стаяў помнік Леніну. 23 лістапада 2006 г. адкрыты створаны Зурабам Цэрэтэлі Помнік Свабоды — манумент, на якім размешчаны святы Георгій, які забівае дракона.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]