Плывунцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Плывунцы
Reitter Dytiscus u.a..jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dytiscidae Latreille, 1802

Тыпавы род
Падсямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   111963
NCBI   50515
EOL   7447

Плывунцы́ (Dytiscidae) — сямейства водных насякомых атрада цвердакрылых.

Адрозніваецца каля 4000 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 100 відаў, найбольш трапляюцца балацянік буры, падводнік выразна-крапінкавы, паласкун баразнаваты, плывунец аблямаваны, ціннік аблямаваны; плывунец шырачэнны занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Даўжыня да 5 см. Цела авальнае, чорнае, іншы раз з жоўтымі плямамі або палосамі, верх крапінкавы або шчыгрынаваны. Галава шырокая, вусікі 11-членікавыя, ніткападобныя. Брушка з 14 сегментаў. Заднія ногі доўгія, плавальныя, пярэднія каротхія, хапальныя. Дыхаюць паветрам, якое ўтрымліваюць пад надкрыламі.

Драпежнікі. Некаторыя віды знішчаюць лічынак камароў-крывасмокаў, іншыя — малявак рыб.

Развіццё з поўным ператаарэннем. Акукліваюцца ў глебе паблізу вады.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Максімава С. Плывунцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.