Полацкая ГЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полацкая ГЭС
Краіна
Месцазнаходжанне
Вадаём Заходняя Дзвіна
Уласнік Віцебскэнерга[d]
Увод у эксплуатацыю 30 чэрвеня 2017
Арганізацыя, якая эксплуатуе Віцебскэнерга[d]
Электрычная магутнасць, МВт 21,66 мегават
Полацкая ГЭС (Беларусь)
Полацкая ГЭС

Полацкая ГЭС — плацінна-рэчышчавая нізканапорная гідраэлектрастанцыя на Заходняй Дзвіне ў Беларусі. Уведзена ў эксплуатацыю 30 чэрвеня 2017 г. Вызначаная магутнасць — 21,66 МВт. Планаваная сярэднегадавая выпрацоўка электраэнергіі — 110 млн кВт*гадзін, што дастаткова для забеспячэння спажывання чатырох раёнаў — Лепельскага, Ушацкага, Чашніцкага і Расонскага. Станам на 2017 год, Полацкая ГЭС разам з Віцебскай ГЭС — самыя магутныя ГЭС у Беларусі[2].

Праектаванне[правіць | правіць зыходнік]

Графік будаўніцтва гідраэлектрастанцыі планавалася вызначаць яшчэ ў 2007 годзе, а пуск у эксплуатацыю планаваўся на 2010 год. Пляцоўка пад будаўніцтва была вызначана за 10 км вышэй Полацка. Генеральным праекціроўшчыкам быў БелНІПІЭнергапрам, які выйграў тэндар на праектаванне, дзе ўдзельнічалі праектныя інстытуты з Расіі і Украіны.

4 студзеня 2010 года РУП «Віцебскэнерга» і расійскае ААТ «Знешнеэканамічнае аб’яднанне „Тэхнапрамэкспарт“» (руск.: «ВО „Технопромэкспорт“») заключылі кантракт на будаўніцтва гідравузла Полацкай ГЭС (на суму 99,8 млн дол. ЗША[3]). Расійская кампанія перамагла ў конкурсе на будаўніцтва, аб’яўленым РУП «Віцебскэнерга». Кошт паводле кантракту склаў каля 100 млн дол. ЗША. Пастаўшчык гідраагрэгатаў, паводле праекту — чэшская кампанія Mavel a.s.. На гідравузле ўсталявана праматочная турбіна тыпу PIT Каплан. Канструкцыя гэтай турбіны тэарэтычна выключае трапленне машыннага масла ў рачную ваду.[4]

Зноскі

  1. https://blr.belta.by/economics/view/ges-belarusi-u-2022-godze-vypratsavali-bolsh-za-370-mln-kvtgadz-elektraenergii-124218-2023/
  2. Полоцкую ГЭС ввели в эксплуатацию Архівавана 7 студзеня 2019.
  3. Мінэнерга Беларусі плануе прыцягнуць…
  4. Курило Д. «Витебскэнерго» и…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Курило Д. «Витебскэнерго» и российское ОАО «Технопромэкспорт» подписали контракт на строительство Полоцкой ГЭС // БЕЛТА: Экономика. 04.01.2010, 10:46;
  • Мінэнерга Беларусі плануе прыцягнуць $536 млн замежных інвестыцый на праекты ў электраэнергетыцы // БЕЛТА 22.01.2010.