Полацкі музей баявой славы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей баявой славы
152-мм гаўбіца ўзору 1943 года каля будынка Музея баявой славы
Заснаваны 1971
Месцазнаходжанне вул. Тусналобавай-Марчанка, 1, 211400, Полацк, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь
Дырэктар Сяргей Ілліч Палякаў
Адкрыты з 10.00 да 18.00 кожны дзень, акрамя панядзелку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей баявой славы - музей у Полацку. Прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Значнае месца ў экспазіцыі музея займаюць матэрыялы, якія распавядаюць аб палачанах — Героях Савецкага Саюза.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей быў створаны ў 1971 годзе па ініцыятыве супрацоўнікаў Полацкага краязнаўчага музея В. І. Траццякова і В. А. Купрыянава. У 1985 годзе была праведзена рээкспазіцыя, і 7 мая 1985 г. музей быў зноў адкрыты для наведвальнікаў. З 2001 года Музей баявой славы ператвораны ў філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка.

Канцэпцыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей раскрывае гісторыю Полацкага ўмацаванага раёна, абарону Полацка (чэрвені 27 — 16 ліпеня 1941 года), жыццё горада ў перыяд акупацыі (ліпень 1941 — ліпень 1944 гадоў), дзейнасць падпольных арганізацый і партызанскі рух у Полацка-Лепельскай партызанскай зоне, удзел палачан у бітвах Вялікай Айчыннай вайны, Полацкай наступальнай аперацыі 28 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Музеі Беларусі=Museums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А. Б. Сташкевіч [і інш.]; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272.
  • Полацк музейны: альбом = Полоцк музейный = Museums of Polotsk: фотаальбом / аўт.-ўклад.: Т. А. Джумантаева, М. М. Ільніцкі, фота I.Ў. Супранёнка, пер. на англ. мову Ю. В. Бажэнаў. — Мн.: Беларусь, 2006. — 282 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]