Польскі народны ўніверсітэт у Мінску

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Польскі народны ўніверсітэт у Мінску
Polski Uniwersytet Ludowy w Mińsku
Арыгінальная назва Polski Uniwersytet Ludowy w Mińsku
Заснаваны 24 кастрычніка 1992
Год закрыцця 1995
Тып Недзяржаўны
Рэктар Зыгмунт Борадын
Дактары Анджэй Няўважны, Раман Бэкэр
Прафесары Станіслаў Александровіч, Станіслаў Каляс
Размяшчэнне Сцяг Беларусі (1991-1995) Беларусь
Юрыдычны адрас Мінск, вул. Захарава, 28

Польскі народны ўніверсітэт у Мінску (польск.: Polski Uniwersytet Ludowy w Mińsku) – недзяржаўная навучальная ўстанова, якая дзейнічала на пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя ў Мінску. Яе мэтай было арганізаванне інтэлектуальнага жыцця польскай меншасці ў Беларусі, дапамога ў працэсе адраджэння яе нацыянальнай тоеснасці, а таксама папулярызацыя праблематыкі ў галіне польскай гісторыі, літаратуры і культуры. Дзейнасць установы адбывалася ў форме пленарных сесій, на якіх выкладалі навукоўцы з Польшчы ў супрацоўніцтве з вучонымі з Беларусі.

Абставіны стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове 80-х гадоў ХХ стагоддзя ў СССР адбыліся палітычныя і гаспадарчыя змены, якія называюцца перабудовай. У іх выніку адбылася між іншым лібералізацыя ў галіне асветы нацыянальных меншасцей. У Беларускай ССР, у якой жыла значная польская нацыянальная меншасць, пачалі з'яўляцца ініцыятывы і ўстановы, мэтай якіх была адбудоба і развіццё польскай і польскамоўнай асветы. Працэс працягваўся пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На пачатку 90. гадоў адным са створаных у гэтай галіне праектаў былі так званыя народныя ўніверсітэты. Іх задачай было, дапаўняючы дзяржаўную сістэму асветы, забяспечваць дарослым і моладзі ў пазашкольным узросце магчымасць здабывання ведаў па тэме польскай гісторыі, літаратуры і культуры, а таксама дапаўненне базавай адукацыі. Іх мэтай было таксама ўмацаванне нацыянальнай свядомасці палякаў - жыхароў Беларусі. Установы такога тыпу былі створаныя ў Баранавічах, Брэсце і Мінску. Яны не выдавалі афіцыйна прызнаных дыпломаў аб іх сканьчэнні[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Польскі народны ўніверсітэт у Мінску разпачаў дзейнасць 24 кастрычніка 1992 года. Згодна з рашэннем Галоўнага ўпраўлення Польскага навуковага таварыства Беларусі яго сядзібай стаў мясцовы Дом дружбы. На яго адкрыццё прыбылі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукоўцы з Гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), прадстаўнікі Таварыства «Беларусь-Польшча», Польскага навуковага таварыства на Беларусі (ПНТнБ), Саюза палякаў на Беларусі. Былі прысутныя таксама навукоўцы з Польшчы: прафесар Веслаў Бальцэрак, Ян Левандоўскі, Адам Кауцкі і Тадэуш Дамбоўскі. Урачыстае дабраславенне даў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, пробашч рымска-каталіцкай парафіі Св. Сымона і Св. Алены ў Мінску. Проф. др габ. Веслаў Бальцэрак прамовіў інаўгурацыйную лекцыю наконт беларуска-польскіх адносін у 1918-1921 гадах. Старшыня Таварыства «Беларусь-Польшча», Леанід Лойка, запрапанаваў дапамогу польскаму ўніверсітэту і прапанаваў стварэнне Нацыянальнай рады, задачай якой была б арганізацыя матэрыяльнай дапамогі для ўстановы і пошук беларускіх і польскіх спонсараў[2].

Універсітэт працаваў найбольш дынамічна ў першыя два гады свайго існавання[3]. Апошнія звесткі наконт яго адносяцца да планаў на 1995 год[4]. З-за адсутнасці крыніцавых матэрыялаў не вядома, ці яны былі здзейснены, і як доўга пазней установа працягвала дзейнасць[5].

Выкладчыкі і супрацоўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Цэзары Хлябоўскі – адзін з удзельнікаў пленарных сесій Польскага народнага ўніверсітэта ў Мінску

На пасаду рэктара ўніверсітэта быў аднагалосна абраны Зыгмунт Борадын – гісторык з Навагрудка, выкладчык Інстытута замежных моў. Разам са старшынёй ПНТнБ дац. др Чэславам Бенькоўскім з Гістарычнага факультэта БДУ, яны ў найбольшай ступені прычыніліся да рэалізацыі праекту стварэння Польскага народнага ўніверсітэта ў Мінску. Праф. др габ. Славамір Калембка, старшыня Торуньскага аддзела Таварыства «Вспульнота польска», апрацоўваў праграмы лекцый, выбіраў прэлегентаў і фінансаваў іх прыезд у Мінск[3]. Лекцыі чыталі працаўнікі Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні: праф. др габ. Станіслаў Александровіч, др Анджэй Няўважны, праф. др габ. Станіслаў Каляс і др Раман Бэкер. Падрыхтоўчныя курсы для абітурыентаў у польскія ВНУ праводзілі навуковыя працаўнікі з Польскай мацежы школьнай і іншыя з Беларусі[4].

Арганізацыя і тэматыка заняткаў[правіць | правіць зыходнік]

Асновай дзейнасці ўніверсітэту былі пленарныя сесіі, якія праводзілі запрошаныя з Польшчы акадэмічныя выкладчыкі і іншыя навуковыя супрацоўнікі, у супрацоўніцтве з вучонымі з Беларусі. Гэта была адкрыта ўстанова, даступная для ўсіх ахвотных незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання. У яго рамках планавалася стварэнне Польскай школы бізнеса і Клубу хрысціянскай думкі. Гэты апошні быў створаны ў 1993 годзе з дапамогай ПНТнБ і Каталіцкага касцёла ў Мінску, са значнай дапамогай Аліны Новікавай[3]. Арганізацыя курсаў для абітурыентаў у польскія ВНУ стала адным з першых відаў дзейнасці дадзенай установы[4].

Падобна да створаннага раней Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце, установа ставіла сабе за мэту арганізацыю інтэлектуальнага жыцця польскай меншасці ў Беларусі, дапамогу ў працэсе адраджэння яе нацыянальнай тоеснасці, а таксама папулярызацыю праблем з галіны польскай гісторыі, літаратуры і культуры[3]. Тэматыка лекцый была сканцэнтравана вакол: паўстанне 1863 года «За Вашу і нашу Свабоду» (130 гадавіна); лёсы палякаў на землях Вялікага Княства Літоўскага; гісторыя земляў І Рэчы Паспалітай пад царскім панаваннем (1795–1917) і месца нацыянальна-вызваленчых змаганняў палякаў; 500-годдзе Польскага Сойму, сучасная палітычная сцэна ў Польшчы[4].

У пленарнай сесіі прысвечанай 50. гадавіне стварэння Арміі Краёвай і яе дзейнасці на ўсходніх землях II Рэчы Паспалітай удзельнічалі: праф. др габ. Томаш Стшэмбош з Каталіцкага люблінскага ўніверсітэта, др Анджэй Хмеляж і др Хэнрык Піскуновіч з Ваеннага гістарычнага інстытута, а таксама публіцыст Цэзары Хлябоўскі. Актыўны ўдзел у працы пасяджэння бралі прысутныя ў залі беларускія навукоўцы: праф. Аляксей Літвін, праф. Аляксандр Хацкевіч і др Уладзімір Гуленка. Пасядженне ў дадзеных умовах мела характар міжнароднай навуковай канферэнцыі[4].

Дзякуючы намаганням сяброў Польскага народнага ўніверсітэта ў Мінску былі арганізаваныя таксама сесіі прысвечаныя творчасці Адама Міцкевіча, Станіслава Манюшкі, польскай літаратуры міжваеннага перыяду і чарговай гадавіне Канстытуцыі 3 мая. З ініцыятывы старшыні Клубу хрысціянскай думкі Аліны Новікавай, была арганізавана імпрэза з удзелам святароў па тэме польскай традыцыі святкавання Божага нараджэння і Вялікдня. У 1994 рэктарат універсітэта планаваў правядзенне сесій прысвечаных: 50-годдзю акцыі Бура і варшаўскага паўстання, 55. гадавіны польскай абарончай вайны 1939 года і 425-годдзю люблінскай уніі[4]. Невядома, ці гэтыя планы ўдалася ажыцявіць[5].

Зноскі

  1. Oświata.... — С. 297.
  2. Oświata…. — С. 300–301.
  3. а б в г Oświata…. — С. 301.
  4. а б в г д е Oświata…. — С. 302.
  5. а б Oświata…. — С. 302–303.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)