Поль Скарон
| Поль Скарон Paul Scarron |
|
| французскі раманіст, драматург і паэт | |
| Дата нараджэння: | 4 ліпеня 1610 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Парыж |
| Дата смерці: | 6 кастрычніка 1660 (50 гадоў) |
| Месца смерці: | Парыж |
Поль Скарон (4 ліпеня 1610, Парыж - 6 кастрычніка 1660, Парыж) — французскі раманіст, драматург і паэт.
Біяграфія [правіць]
Сёмае дзіця ў сям'і чыноўніка Падліковай палаты, Поль Скарон выбраў кар'еру каталіцкага святара. У 1632 г. атрымаў месца ў прыходзе ў Ле-Мане. Быў набліжаны да біскупа Шарлю дэ Бамануар і вельмі папулярным у правінцыйных салонах. У 1638 г. ён нечакана захварэў на рэўматызм, быў вымушаны праводзіць значную частку часу ў пакоі, нярэдка трываючы боль у суставах. Але хвароба не перашкодзіла яму займацца літаратурнай працай. Не маючы амаль ніякіх сродкаў да існавання, ён павінен быў звяртацца да заступніцтва мецэнатаў, прысвячаючы ім свае творы, дамагаючыся грашовай дапамогі і пенсіі. Улюбёнец Ганны Аўстрыйскай, пасля публікацыі ў 1649 г. памфлетных вершаў у адрас кардынала Мазарыні, ён пазбавіўся каралеўскай пенсіі і быў вымушаны зарабляць на жыццё вершамі-прысвячэннямі. Скарон вярнуўся ў Парыж і ў 1652 г. ажаніўся на 17-гадовай беспасажніцы Франсуазе д'Абінье, унучцы паэта Агрыпа д'Абінье, будучай мадам дэ Ментэнон, гэта палепшыла апошнія 8 гадоў яго жыцця. У сваім доме ў парыжскім квартале Марэ, празваным «прытулкам безграшоўя», ён адкрыў літаратурны салон, дзе часта збіраўся літаратурны свет, да якіх далучаліся многія набліжаныя да каралеўскага двара. Там бывалі паэты Сент-Аман, Трыстан Пустэльнік, Бенсерад, абат Буарабер, жывапісец Міньяр, маршал Францыі Цюрэн, Нінон дэ Ланкло.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- «Scarron et le genre burlesque», Paul Morillot, Paris, H.Lecene et H.Oudin, 1888.
- Paul Morillot, «S. et le genre burlesque» (Пар., 188 8);
- H. Chardon, «La troupe du Roman Comique dévoilée» (Пар., 1876);
- Guizot, «Corneille et son temps» (асобная глава прысвечана Скарону),
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Поль Скарон