Поль Сіньяк
| Поль Сіньяк | |
| Paul Signac | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Стыль: | |
| Узнагароды: | |
Поль Сіньяк (фр.: Paul Signac, 11 лістапада 1863 , Парыж — 15 жніўня 1935, Парыж) — французскі мастак-неаімпрэсіяніст, прадстаўнік пуантылізму.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Поль Сіньяк нарадзіўся 11 лістапада 1863 года ў Парыжы.
У 1882 у Парыжы і Брэтані пачаў пісаць карціны пад уплывам імпрэсіяністаў, галоўнай чынам Манэ. У 1884 удзельнічае ў стварэнні «Таварыства незалежных мастакоў», дзе ён і пазнаёміўся з Жоржам Сёра, з якім у 1889 распрацаваў мастацкую тэхніку пуантылізму, але ўжо на апошняй выставе імпрэсіяністаў яго карціны адлюстроўвалі эстэтыку дывізіянізму.
У 1899 апублікаваў працу «Ад Эжэна Делакруа да неаімпрэсіянізма», якая стала зводам правілаў мастакоў новага кірунку.
Ужо пры жыцці мастак быў прызнаным класікам. У 1911 быў узнагароджаны Ордэн Ганаровага легіёна.
Памёр 15 жніўня 1935 у Парыжы, пахаваны на могілках Пер-Лашэз.
Карціны [правіць]
- Les Andelys (1886)
- Femme lisant (1887), Музей Арсэ, Парыж. Алей, дрэва
- Château de Comblat (1887), Музей Льежа, Бельгія
- La bouée rouge (1895) Музей Арсэ
- L’orage, (1895) Musée de l'Annonciade,
- Le phare d’Antibes, (1909)
-
Партрэт Фелікса Фенеона, 1890
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- Жорж Сёра. Поль Синьяк. Письма. Дневники. Литературное наследие. Воспоминания современников. М., 1976. (руск.)
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Поль Сіньяк