Поля Ракса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Поля РАКСА (польск.: Pola Raksa) — польская кінаактрыса, 14 красавіка 1941 ў Лідзе.

Будучая актрыса нарадзілася ў Беларусі, сям'я пасля вайны выехала ў Польшчу. Тут Поля Ракса скончыла школу, а пасля вывучала польскую мову і літаратуру ў Вроцлаўскім універсітэце.

У 1960 кінаражысёр М. Канеўская прапанавала Полі ролю Ванды ў фільме "Чарцяня з сёмага класа". Поля неўзабаве перайшла на акцёрскае аддзяленне Вышэйшай школы тэатра і кіно ў Лодзі і ў 1964 скончыла яе. Ужо падчас вучобы паспела сыграць ролі Марысі ў фільме "Рэчаіснасць" (1961), Марысі ў фільме "Клуб кавалераў" (1962), Гражыны ў фільме "Іхні будзённы дзень" (1963), Крысі ў фільме "Разводаў не будзе" (1964). Пасля заканчэння вучобы Поля Ракса працавала ў тэатры "Повшэхны" ў Лодзі (1964-68) і тэатры "Вспулчэсны" ў Варшаве (1968-86). Адначасова працягвала здымацца: роля Беаты ў фільме "Беата" (1965), адна з галоўных роляў у фільме "Блакітны пакой" (1965), роля Зузанны ў серыяле "Капітан Сава ідзе па следу", знялася ў савецкім фільме "Накцюрн". Вялікую вядомасць Полі прынесла роля Гелены дэ Віт у фільме "Попел" (1965), у тым жа годзе яна сыграла яшчэ ролю Інезілы ў фільме "Рукапіс знойдзены ў Сарагосе".

Выключную вядомасць прынесла актрысе роля Марусі-"Аганёк" у фільме "Чатыры танкісты і сабака", у якім яна здымалася з 1966 па 1970. У гэты ж час іграла ролі Гані ў фільме "Біч божы"(1967), Альжбэты ў фільме "Парыж-Варшава без візы" (1967), Зосі ў савецкім фільме "Зося" (1967), Марыэлы ў фільме "Прыгода з песенькай" (1969), Камы ў фільме "Пагоня за Адамам" (1970).

Фактычна кінакар'ера Полі Раксы доўжылася ўсяго дзесяць гадоў: з 1960 па 1970. Пасля яна перастае здымацца ў класічных ігравых фільмах, але шмат здымаецца на тэлебачанні, у тым ліку ў тэлевізійных спектаклях.

У 1986 Поля Ракса пакідае тэатр, а з 1989 перастае здымацца і на тэлебачанні. У 1990-я гг. яна толькі зрэдку выконвала ролі ў спектаклях варшаўскіх тэатраў, у 1993 знялася ў ролі мамы Агаты ў фільме "Уводзіны Агаты", у гэты перыяд шмат займаецца модай.

Поля Ракса не раз атрымоўвала ўзнагароды як актрыса.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1967, 1969, 1970: "Срэбная маска", самая папулярная польская актрыса;
  • 1967: узнагарода Міністра народнай абароны Польшчы І ступені (калектыўная) для стваральнікаў фільма "Чатыры танкісты і сабака";
  • 1967: узнагарода часопіса "Советский экран" за ролю Зосі, лепшая актрыса года па версіі часопіса;
  • 1974: "Залаты крыж заслугі", адна з вышэйшых дзяржаўных узнагародаў Польшчы;
  • 1979: званне "Заслужаны дзеяч культуры".

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]