Полімерызацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полімерызацыя стыролу з утварэннем полістыролу

Полімерызацыя — метад сінтэзу высокамалекулярных злучэнняў, пры якім малекула палімера (макрамалекула) утвараецца шляхам паслядоўнага далучэння малекул нізкамалекулярных рэчываў (манамераў) да актыўнага цэнтра на канцы растучага ланцуга. Колькасць звёнаў у ланцугу макрамалекулы мае назву ступені полімерызацыі.

Па колькасці манамераў, удзельнічаючых у працэсе полімерызацыі — гомаполімерызацыя (адзін манамер) і суполімерызацыя (два і больш манамераў). Полімерызацыя адбываецца за кошт разрыву кратных сувязей (C=C, C=O, C=N і г.д.) або сувязей цыклаў у зыходных манамерах. У залежнасці ад прыроды актыўных цэнтраў полімерызацыя падзяляецца на радыкальную і іонную.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Полімерызацыя была адзначана ў сярэдзіне IX стагоддзя, практычна адначасова з вылучэннем першых здольных да яе рэчываў (вінілхларыду, стыролу, ізапрэну). Хімічная сутнасць полімерызацыі была ўсвядомлена ў 20-х — 30-х гадах XX стагоддзя дзякуючы працам Г. Штаўдынгера, С. В. Лебедзева, К. Цыглера, Г. Марка і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]