Поліўка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
По́ліўка — даўняя назва любога супу, апроч некаторых, якія мелі адметныя назвы (баршчу, капусты, і г.д).
З XVIII ст. у прывілеяваных пластоў грамадства назва пачала выцясняцца запазычаным з нямецкай мовы словам суп. Поліўка з піва называлася граматка, з гусінай ці са свіной крыві — чорная поліўка. У XIX – XX ст. у сялянскім асяроддзі на поліўку спачатку варылі мяса з прыправамі (у посныя дні — грыбы, рыбу). Потым невялікую колькасць мукі разводзілі вадой і залівалі ў гаршчок (часам закалочвалі сухую муку), потым далівалі хлебны квас або сыроватку, бурачны расол. У некаторых раёнах дадавалі хлебную рошчыну.
На Магілёўшчыне, у Заходнім і Цэнтральным Палессі поліўка — старая назва заціркі (калатушы).
Крыніцы [правіць]
- Белы А. Поліўка // Праект «Наша ежа»
