Пол Кітынг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пол Кітынг
Paul Keating
Paul Keating - 2007.jpg
сцяг
24-і прэм'ер-міністр Аўстраліі
20 снежня 1991 — 11 сакавіка 1996
Манарх: Елізавета II
Папярэднік: Роберт Хоўк
Пераемнік: Джон Говард
сцяг
14-ы лідар Лейбарысцкай партыі
20 снежня 1991 — 11 сакавіка 1996
Папярэднік: Роберт Хоўк
Пераемнік: Кім Бізлі
сцяг
Член Федэральнага Парламента ад Лейбарысцкай партыі
25 кастрычніка 1969 — 23 красавіка 1996
Папярэднік: Джэймс Харысан
Пераемнік: Майкл Хэтан
 
Нараджэнне: 18 студзеня 1944({{padleft:1944|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:18|2|0}}) (70 гадоў)
Бенкстаўн

Пол Джон Кітынг (англ.: Paul John Keating, нар. 18 студзеня 1944 г ) — аўстралійскі палітычны дзеяч, 24-ы прэм'ер-міністр Аўстраліі, міністр фінансаў ва ўрадзе Роберта Хоўка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кіцінга нарадзіўся і вырас у Бенкстаўне, працоўным прыгарадзе Сіднея. Ён быў адным з чатырох дзяцей Мэцью Кітынга, прафсаюзнага прадстаўніка ірландскіх каталікоў, і яго жонкі Міні. Кітынг атрымаў адукацыю ў каталіцкіх школах. У 15 гадоў Пол удзельнічаў у адным з прафсаюзаў Новага Паўднёвага Уэльса. Ён уступіў у Лейбарысцкую партыю, як толькі заканадаўства дазволіла яму гэта зрабіць. У 1966 годзе ён стаў прэзідэнтам Савета Юных лейбарыстаў.

Прэм'ерства Кітынга адзначаецца такімі важнымі падзеямі, як пашырэнне правоў мясцовага насельніцтва і ўмацаванне культурных і эканамічных сувязяў з Азіяй. Акрамя таго, было узнята пытанне пра адмену дыскрымінацыі па гендэрных прыкметах, а таксама захаванне саманазваў плямёнаў абарыгенаў. Кітынг развіваў двухбаковыя адносіны з суседзямі Аўстраліі і лічыў, што не існуе больш важнай краіны для Аўстраліі, чым Інданезія.

Дружба Кітынга з інданезійскім прэзідэнтам Сухарта выклікала крытыку з боку актывістаў праваабарончых арганізацый.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]