Пол Лорэнс Данбар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пол Лорэнс Данбар

Пол Лорэнс Данбар (англ.: Paul Laurence Dunbar, 27 чэрвеня 1872, Дэйтан - 10 лютага 1906, Вашынгтон) — афраамерыканскі пісьменнік. Нарадзіўся ў сям'і былога раба, працаваў ліфцёрам. Пасля выхаду першай кнігі вершаў ("Дуб і плюшч", 1893) стаў бібліятэкарам у Вашынгтоне. Аўтар некалькіх зборнікаў апавяданняў, рамана "Забава багоў" (1902) і інш. Першы афраамерыканскі пісьменнік, які атрымаў шырокую вядомасць; найбольш папулярныя былі яго вершы, напісаныя на дыялекце - народнай гаворцы амерыканскага Поўдня: зборнікі "Старэйшыя і малодшыя" (1895) , "Лірыка сціплага жыцця" (1896 ) і інш. Паэзія прасякнута шчырай любоўю да свайго народа. У некалькіх апавяданнях і вершах гучыць пратэст супраць дыскрымінацыі і тэрору афраамерыканцаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Alexander, Eleanor C. Lyrics of Sunshine and Shadow: The Tragic Courtship and Marriage of Paul Laurence Dunbar and Alice Ruth Moore. New York: New York University Press, 2001. ISBN 0-8147-0696-7.
  • Best, Felton O. Crossing the Color Line: A Biography of Paul Laurence Dunbar, 1872-1906. Kendall/Hunt Pub. Co., 1996. ISBN 0-7872-2234-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]