Помнік Вікіпедыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Вікіпедыі
Pomnik Wikipedii
Помнік пад час адкрыцця
Помнік пад час адкрыцця
52°20′57″ пн. ш. 14°33′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Слубіцы
Месцазнаходжанне Франкфурцкая плошча
Скульптар Mihran Hakobjan[d][1]
Дата заснавання 2014
Вышыня 1,7 м
Матэрыял шкляны тэксталіт, жывіца
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік Вікіпедыі — першы ў свеце помнік у гонар усіх стваральнікаў Вікіпедыі, узор мастацтва ў польскім горадзе Слубіцы, у выглядзе статуі работы Міграна Акапяна. Помнік адкрыты 22 кастрычніка 2014 года на Франкфурцкай плошчы (польск.: Plac Frankfurcki).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Цырымонія адкрыцця, 22 кастрычніка 2014

Ідэю помніка падказаў каля 2010 года Кшыштаф Вайцяхоўскі, прафесар універсітэта і дырэктар Collegium Polonicum у Слубіцах. Польская Вікіпедыя — папулярны польскі сайт, і ён з мільёнам артыкулаў займае 12-е месца сярод Вікіпедый сусвету[2][3].

Па словах намесніка мэра П’ётра Лучынскага, манумент «адзначыць важнасць горада як адукацыйнага цэнтра»[2]. Прадстаўнік польскага раздзела Wikimedia заявіў, што арганізацыя спадзяецца, што гэты праект «павысіць дасведчанасць аб сайце і будзе заахвочваць людзей пісаць артыкулы»[4].

Макет помніка адлюстроўвае чатырох чалавек (двух мужчын і дзвюх жанчын), якія трымаюць у высока паднятых руках зямны шар у выглядзе лагатыпа Вікіпедыі[5]. Ён будзе вышынёй да двух метраў[4]. Статую з фібрашкла і смалы спраектаваў мастак армянскага паходжання Мігран Акапян, які скончыў мясцовы Collegium Polonicum[5][2][4]. Яе кошт — прыкладна 50 000 злотых (каля 14 000 даляраў ЗША; 12000 еўра), гэтую суму аплацілі мясцовыя ўлады Слубіцаў[6][5][2]. Адкрыццё было запланавана на 22 кастрычніка 2014 года[5], на цэнтральнай Франкфурцкай плошчы горада (польск.: Plac Frankfurcki w Słubicach)[6][4]. Гэта першы ў свеце помнік Інтэрнэт-энцыклапедыі[2]. На святочным дзействе прысутнічалі прадстаўнікі Wikimedia Foundation, а таксама польскага і нямецкага раздзелаў Wikimedia (Wikimedia Polska і Wikimedia Deutschland адпаведна)[2][7]. У цырымоніі таксама прыняў удзел Дарыюш Емельняк, аўтар кнігі аб праекце[8][9].

Апісанне помніка[правіць | правіць зыходнік]

Помнік уяўляе сабой афіцыйны лагатып Вікіпедыі, які трымаюць на руках чатыры чалавекі (двое мужчын і дзве жанчыны), якія стаяць на стосах кніг[10]. Ён прысвечаны аўтарам Вікіпедыі — вольнай энцыклапедыі, якую можа рэдагаваць кожны[11]. Вышыня помніка складае 1,7 м[12]. Скульптура, вырабленая з ламінаванага матэрыялу[13], выглядае як металічная. Помнік усталяваны на прамавугольным пастаменце.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www.wiadomosci24.pl/artykul/w_slubicach_stanie_pierwszy_na_swiecie_pomnik_na_czesc_wikipedii_314993.html
  2. а б в г д е Poland to unveil world's first Wikipedia monument (англ.). Polskie Radio (8 кастрычніка 2014). Праверана 9 кастрычніка 2014.
  3. List of Wikipedias — Meta. Праверана 8 верасня 2014.
  4. а б в г Day, Matthew (10 October 2014). "Polish town to build statue honouring Wikipedia". The Telegraph. Праверана 11 кастрычніка 2014.
  5. а б в г "Poland to Honor Wikipedia With Monument". ABC News. 9 кастрычніка 2014. Архівавана з арыгінала 11 кастрычніка 2014. Праверана 9 кастрычніка 2014.
  6. а б W nowosolskim Malpolu powstaje pierwszy na świecie pomnik Wikipedii (польск.) (10 кастрычніка 2014). Праверана 13 кастрычніка 2014.
  7. Slubice: Polnische Stadt setzt Wikipedia ein Denkmal (ням.). Spiegel Online. Праверана 10 кастрычніка 2014.
  8. В Польше поставят первый в мире памятник "Википедии" (руск.). Клопс.Ru (9 кастрычніка 2014). Праверана 9 кастрычніка 2014.
  9. Wikipedia na cokoły! W Słubicach będzie miała pomnik (польск.) (21 кастрычніка 2014). Праверана 21 кастрычніка 2014.
  10. Powstaje pomnik Wikipedii (польск.). wiadomosci.wp.pl (14 кастрычніка 2014). Праверана 21 кастрычніка 2014.
  11. Polish town to have monument honoring Wikipedia (англ.). Fox News (9 кастрычніка 2014). Праверана 9 кастрычніка 2014.
  12. W Słubicach powstanie pierwszy na świecie pomnik Wikipedii (польск.). gazetalubuska.pl (2 кастрычніка 2014). Праверана 9 кастрычніка 2014.
  13. В польском студенческом городке установили памятник "Википедии" (руск.). newsru.com (22 кастрычніка 2014). Праверана 22 кастрычніка 2014.