Помнік Мініну і Пажарскаму

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Мініну і Пажарскаму
руск.: Памятник Минину и Пожарскому
Помнік Мініну (стаіць) і Пажарскаму (сядзіць) на фоне Сабору Васіля Блажэннага
Помнік Мініну (стаіць) і Пажарскаму (сядзіць) на фоне Сабору Васіля Блажэннага
55°45′10″ пн. ш. 37°37′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Масква
Будаўнік І. П. Мартас
Скульптар Іван Пятровіч Мартас
Архітэктар І. П. Мартас
Першае згадванне 1818
Дата заснавання 1818
Дата пабудовы 1818 год
Статус Ахоўваецца Дзяржавай
Матэрыял бронза, медзь і Латунь
Стан Аварыйны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік Мініну і Пажарскаму — скульптурная група з латуні і медзі, створаная Іванам Мартасам; размешчана перад Саборам Васіля Блажэннага на Чырвонай плошчы.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Прысвечаны Кузьме Мініну  (руск.) і Дзмітрыю Міхайлавічу Пажарскаму  (руск.), кіраўнікам другога народнага апалчэння  (руск.) падчас іншаземнай інтэрвенцыі ў Смутны час, і выгнанню інтэрвентаў з Масквы ў 1612 годзе  (руск.).

Рэльефы на п’едэстале помніка

Памятны надпіс на пастаменце абвяшчае

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Парад пры адкрыцці помніка Мініну і Пажарскаму. Гравюра XIX стагоддзя.
Помнік Мініну і Пажарскаму ля Верхніх Гандлёвых Радоў у сярэдзіне 1850-х гг. Літаграфія Дацыяра па арыгіналу Ф. Бенуа.

З прапановай пачаць збор сродкаў на пабудову помніка выступілі ў 1803 годзе члены Вольнага таварыства аматараў славеснасці, навук і мастацтваў  (руск.)[1]. Першапачаткова помнік меркавалася ўсталяваць у Ніжнім Ноўгарадзе — горадзе, дзе было сабрана апалчэнне.

Скульптар Іван Мартас адразу ж прыступіў да працы над праектам помніка. У 1807 годзе Мартас публікуе гравюру з першай мадэлі помніка, у якой народных герояў Мініна і Пажарскага паказвае расійскаму грамадству як вызваліцеляў краіны ад іншаземнага прыгнёту.

У 1808 годзе жыхары Ніжняга Ноўгарада звярнуліся па Высокае дазваленне запрасіць іншых суайчыннікаў да ўдзелу ў стварэнні помніка. Прапанова была ўхвалена Імператарам Аляксандрам I[2]:II,III, які ўсяляк падтрымліваў ідэю ўзвядзення помніка.

У лістападзе 1808 скульптар Іван Мартас перамог у конкурсе на лепшы праект помніка, быў выдадзены імператарскі ўказ аб падпісцы на збор сродкаў па ўсёй Расіі[2]:III-VI. Імёны падпісчыкаў былі надрукаваныя і апублікаваныя[2]:1-229.

З улікам важнасці помніка для рускай гісторыі было вырашана ўсталяваць яго ў Маскве, а ў Ніжнім Ноўгарадзе ўсталяваць мармуровы абеліск  (руск.) у гонар Мініна і князя Пажарскага[2]:VIII-X.

Цікавасць да стварэння помніка была і так вялікай, але пасля Айчыннай вайны яна яшчэ больш вырасла. Грамадзяне Расіі бачылі ў гэтай скульптуры сімвал перамогі.

Маніфестацыя ля помніка ў першыя дні першай сусветнай вайны. Відаць размяшчэнне помніка ў цэнтры Краснай плошчы. Фота А. Савельева. 1914.

Стварэнне помніка[правіць | правіць зыходнік]

Працы па стварэнні помніка былі пачаты ў канцы 1812 года пад кіраўніцтвам Івана Мартаса. Малая мадэль помніка была скончаная ў сярэдзіне 1812 года[3]. У тым жа годзе Мартас пачынае выраб вялікай мадэлі і ў пачатку 1813 года мадэль была адкрыта для публікі. Праца была высока ацэненая Імператрыцай Марыяй Фёдараўнай (4 лютага) і членамі Акадэміі Мастацтваў[2]:XI-XIII.

Адліўка помніка была даручана Васілю Якімаву  (руск.)[2]:XIII — ліцейна майстру Акадэміі Майстэрстваў. Па заканчэнні падрыхтоўчых работ адліўка была выканана 5 жніўня 1816 года. Для плаўкі было падрыхтавана 1100 пудоў медзі. Медзь плавілася 10 гадзін. Адліццё гэтакага каласальнага манумента адным разам было выканана ўпершыню ў еўрапейскай гісторыі[2]:XIV-XVII.

Для пастамента помніка першапачаткова меркавалася выкарыстоўваць сібірскі мармур. Але з-за значных памераў помніка было вырашана выкарыстоўваць граніт. Вялізныя камяні былі дастаўлены ў Санкт-Пецярбург з берагоў Фінляндыі, якая з’яўлялася часткай Расійскай Імперыі. П’едэстал, які складаецца з трох суцэльных кавалкаў, быў выраблены каменячосам Суханавым[2]:XVIII-XIX.

Дастаўку помніка з Санкт-Пецярбурга ў Маскву было вырашана ажыццяўляць па вадзе, улічваючы яго памеры і вагу, па маршруце праз Марыінскі канал  (руск.) да Рыбінска, далей па Волзе да Ніжняга Ноўгарада, затым уверх па Ацэ да Каломны і па рацэ Маскве. 21 мая 1817 года помнік адпраўлены з Санкт-Пецярбурга і 2 верасня таго ж года дастаўлены ў Маскву[2]:XIX-XXIV.

У той жа час было канчаткова вызначана месца ўстаноўкі помніка ў Маскве. Было вырашана, што лепшым месцам з’яўляецца Чырвоная плошча ў параўнанні з плошчай ля Цвярской брамы  (руск.), дзе раней меркавалася ўстаноўка. Канкрэтнае месца на Чырвонай плошчы было вызначана Мартасам: у сярэдзіне Чырвонай плошчы, насупраць уваходу ў Верхнія гандлёвыя рады  (руск.) (цяпер будынак ГУМа)[2]:XI-XXIII.

20 лютага (4 сакавіка1818 года адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка з удзелам Імператара Аляксандра і яго сямейства і пры збегу велізарнай колькасці людзей. На Чырвонай плошчы адбыўся парад гвардыі[2]:XXV,XXVI.

XX—XXI стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

У 1931 годзе яго палічылі перашкодай для дэманстрацый і парадаў баявой тэхнікі і перамясцілі да сабору Васіля Блажэннага.

Рэстаўрацыя манумента пачалася ў лістападзе 2020 года, вывозіць помнік з месца цяперашняга размяшчэння не сталі, над ім пабудаваны спецыяльны павільён. Рэстаўрацыю праводзілі Міжабласное навукова-рэстаўрацыйнае мастацкае ўпраўленне (МНРМУ) і рэстаўрацыйная майстэрня «Спадчына». Акцыю падтрымалі, у тым ліку, Уладзімір Машкоў, Рыгор Лепс, Ігар Угольнікаў, Аксана Фёдарава, Фёкла Талстая. Самы буйны прыватны ўнёсак зрабіў Уладзімір Груздзеў[4][5][6][7].

Копіі і рэплікі скульптуры[правіць | правіць зыходнік]

  • 4 лістапада 2005 года ў Ніжнім Ноўгарадзе быў адкрыты помнік Мініну і Пажарскаму  (руск.)[8] работы Зураба Цэрэтэлі — паменшаная (на 5 см) копія маскоўскага помніка. Ён усталяваны пад сценамі Ніжагародскага Крамля, каля царквы Раства Іаана Прадцечы  (руск.). Па заключэнні гісторыкаў і экспертаў, у 1611 годзе Кузьма Мінін менавіта з дзядзінца гэтай царквы заклікаў ніжагародцаў сабраць і экіпіраваць народнае апалчэнне на абарону Масквы ад палякаў. На ніжагародскім помніку надпіс захаваны, але без указання года.
  • Малая мадэль помніка Мініну і Пажарскаму (1818) знаходзіцца ў зборы Таганрогскага мастацкага музея  (руск.).
  • У 1820 годзе французскі майстар П'ер-Філіп Тамір  (укр.) вырабіў камінны гадзіннік у корпусе з пазалочанай бронзы, які паўтарае ў мініяцюры помнік Мініну і Пажарскаму. Скульптурная мадэль была выраблена па гравюры, якая адлюстроўвае адзін з першых праектных варыянтаў. Заказ парыжскай майстэрні зрабіў М. М. Дзямідаў  (руск.). Маецца некалькі рэплік, якія адрозніваюцца ў дэталях. Адзін асобнік паднеслі імператару Аляксандру I, ён захоўваецца ў пецярбургскім Эрмітажы. Іншая рэпліка знаходзіцца ў музеі Пецяргофа.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Івану Пятровічу Мартасу пры стварэнні скульптур Мініна і Пажарскага пазіравалі яго ўласныя сыны.

" Надпіс Грамадзяніну Мініну, вядома, не здавальняючы: ён для нас ці месціч Касма Мінін па мянушцы Сухарукаў, або думны дваранін Касма Мініч Сухарукаў, або, нарэшце, Кузьма Мінін, выбарны чалавек ад усёй Маскоўскай дзяржавы, як названы ён у грамаце пра абранне Міхаіла Фёдаравіча Раманава. Усё гэта не дрэнна было б ведаць, таксама як імя і імя па бацьку князя Пажарскага. "

Выкарыстанне ў сімволіцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Упершыню выява помніка на расійскай паштовай марцы з’явілася ў 1904 годзе ў паштова-дабрачынным выпуску «На карысць сірот воінаў дзеючай арміі». Першая савецкая паштовая марка з «Мініным і Пажарскім» з’явілася ў 1946 годзе ў перад’юбілейнай серыі «Віды Масквы», прымеркаванай да 800-годдзя горада. У 1992 годзе масавым накладам выдадзеныя стандартныя паштовыя маркі Расійскай Федэрацыі з выявай скульптуры.
  • Таксама выяву помніка выкарыстоўвалі на грашовых купюрах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коваленская Н. Мартос (1752—1835) / Художник книги Н. Ю. Гитман. — М. - Л.: Гос. изд-во «Искусство», 1938. — 140, [2] с. — 5 000 экз. (в пер.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]