Помнік Тарасу Шаўчэнку (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Тарасу Шаўчэнку
53°54′54″ пн. ш. 27°33′30″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Віктар Ліпаўка
Архітэктар Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка
Дата заснавання 2002
Дата пабудовы 2002 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Мінску — помнік украінскаму паэту, пісьменніку і мастаку, «будзіцелю нацыі» Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку ў сталіцы Беларусі горадзе Мінску.

Гэта адзіны паўнафігурны манумент Шаўчэнку ў Беларусі.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Помнік устаноўлены ў цэнтральнай частцы Мінска — у Сцяпанаўскім садзе на рагу вуліц Старавіленскай і Кісялёва, побач з будынкам Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь з нагоды 185-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі.

Аўтары помніка — украінскі скульптар Віктар Ліпаўка і беларускі архітэктар Віктар Крамарэнка, які выканаў архітэктурную прывязку манумента.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Помнік уяўляе сабой бронзавую постаць Тараса Шаўчэнкі на невялікім падножжы (цэласная скульптура), якая ўсталяваная на цыліндрычным круглым пастаменце з ружовага граніту на круглым стылабаце з таго ж граніту, дапоўненым пакатымі кругавымі лесвіцамі.

Аўтар адлюстраваў ужо немаладога паэта ў задуменні. Статычнасці і шаблоннасці ва ўвасабленні вобраза Кабзара скульптару ўдалося пазбегнуць. Як у цэлым, так і ў дэталях, праглядаецца некаторае падабенства мінскага помніка Шаўчэнку з вобразам паэта ў маскоўскім помніку Тарасу Шаўчэнку.

Да крытычных заўваг адносна агульнага выгляду помніка Шаўчэнку ў Мінску варта аднесці нагрувашчванне прасторавых фігур ля падножжа манумента, а ва ўвасабленні вобраза паэта можна ўказаць на супярэчлівы, з пункту гледжання дасягнення выразнасці асобы, адвод ад гледачоў позірку і не да канца прапрацаваную позу фігуры (становішча рук).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы помнік Тарасу Шаўчэнку ў Мінску быў усталяваны ў 1976 годзе на аднайменным бульвары.

У сувязі з узвядзеннем будынка пасольства Украіны ў Мінску з’явілася ідэя ўсталявання непадалёку ад яго помніка Шаўчэнку ў поўны рост. Помнік Кабзару, добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол яго, а таксама ўстаноўка бювета з артэзіянскай вадой па кіеўскай тэхналогіі былі падарункамі ўкраінскай сталіцы Мінску. Урачыстае адкрыццё помніка Тарасу Шаўчэнку адбылося 23 красавіка 2002 года пры ўдзеле кіеўскага мэра Аляксандра Амельчанкі і Старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Паўлава, стаўшы адным з ключавых мерапрыемстваў Дзён Кіева ў Мінску[1].

Зноскі

  1. У центрі Мінська відкрито пам’ятник Тарасові Шевченку Архівавана 7 кастрычніка 2013. // стаття в газеті «Хрещатик» за 23 квітня 2002 року

Крыніцы і спасылкі[правіць | правіць зыходнік]